адлюстраванне адвольнага мноства на мноства сапраўдных ці камплексных лікаў; абагульненне паняцця функцыі. Калі зададзенае мноства мае структуру вектарнай прасторы, тапалагічнай вектарнай прасторы ці ўпарадкаванага мноства, то адпаведна ўзнікаюць класы лінейных, неперарыўных або манатонных Ф. Паняцце «Ф.» узнікла ў варыяцыйным злічэнніяк велічыня, залежная ад адной ці некалькіх функцый, напр., плошча, абмежаваная замкнутай лініяй зададзенай даўжыні, работа сілавога поля ўздоўж зададзенай траекторыі руху. Гл. таксама Функцыянальны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХІТА́ЦІ»,
«Хітачы», японская электратэхнічная кампанія па вытв-сці прамысл. і быт. абсталявання, электратэхнікі, абсталявання сувязі; адна з вядучых у краіне манаполій па ядз. рэактарах. Засн. ў 1910. Мае больш як 100 з-даў у Японіі. Кампанія звязана з фін. групамі Фудзі і Санва. Аб’ём продажу 41,3 млрд.дол.; чысты прыбытак 964 млн. долараў. Больш за 15% сваёй прадукцыі экспартуе. У вытв-сці заняты 264 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НТХАРСТ (Honthorst) Герыт (Герард) ван (4.11.1590, г. Утрэхт, Нідэрланды — 27.4.1656),
галандскі мастак. Вучыўся ва Утрэхце ў А.Блумарта, у 1610 або ў 1612—20 працаваў у Італіі, дзе зазнаў уплыў М.Караваджа. Майстар т.зв. утрэхцкага караваджызму. Пісаў інтымныя жанравыя сцэны і трактаваныя якбыт. біблейскія кампазіцыі, пабудаваныя на эфектах штучнага начнога асвятлення. Вытанчаны каларыт, мяккасць святлоценявых кантрастаў уласцівы кампазіцыям «Пакланенне пастухоў» (1622), «Канцэрт» (1624), «Музыкант», «Дзяцінства Хрыста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМ,
у некаторых паўночных народаў лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, лямцам і інш. Унутры знаходзіўся ачаг, месцы для спання, уваход завешваўся шкурамі або грубай тканінай. Дыяметр Ч. па падлозе 3—8 м, па падлогу слалі бяросту, цыноўкі з лазовых дубчыкаў ці сухой травы, зверху — аленевыя шкуры. З пераходам качавых народаў да аселасці выйшаў з ужытку або выкарыстоўваецца як часовае жыллё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКАЛА́Д (ад ісп. chocolate),
кандытарскі выраб, які атрымліваюць перапрацоўкай насення какавы. Здаўна быў вядомы ў Мексіцы як напітак, у 16 ст. завезены ў Еўропу. Адрозніваюць натуральны Ш. (змяшчае толькі какава-прадукты і цукар) і Ш. з дабаўкамі (сухое малако, кава, арэхі, ванілін, каньяк і інш.харч. кампаненты). Ш. мае ў сабе цукру да 55%, тлушчаў (какава-алей) да 40%, таксама алкалоіды тэабрамін і кафеін. Энергет. каштоўнасць 2100—2500 кДж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РМА Ракеш (н. 13.1.1949, г. Патыяла, Індыя),
першы індыйскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984). Палкоўнік ВПС (1998). Скончыў Нац. акадэмію абароны (1970). З 1982 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 3—11.4.1984 з Ю.В.Малышавым і Г.М.Стракалавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз Т-11» (як касманаўт-даследчык) і на арбітальнай станцыі «Салют-7» (пасадка на касм. караблі «Саюз Т-10»). У космасе правёў 7,9 сут.
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Скончыла Нью-Йоркскі ун-т (1941). З 1944 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк; у 1967—83 кіраўнік аддзела). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых к-т, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўская прэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Дж.Хітчынгсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЭ́ ФЭЙ, Іо Фэй (24.3.1103—27.1.1142),
кітайскі палкаводзец. З 1122 удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць кіданяў, з 1126 — супраць чжурчжэняў, якія ў 1125 уварваліся ў Кітай. Прыпыніў наступленне чжурчжэняў, вызваліў б.ч. правінцыі Хубэй і ч. Хэнані, а таксама разбіў атрады кіт. феадалаў, якія дапамагалі захопнікам. Фальшыва абвінавачаны ў дзярж. здрадзе, пакараны смерцю. Імя Ю.Ф. як патрыёта было адроджана ў 1163. Ён стаў адным з герояў кіт.нар. эпасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬ-САУ́Д Султан Салман Абдэль-Азіз (н. 27.6.1956, Эр-Рыяд, Саудаўская Аравія),
першы касманаўт Саудаўскай Аравіі. Палкоўнік Каралеўскіх ВПС. Пляменнік караля Фахда, прынц. Скончыў Дэнверскі і Сіракузскі ун-ты (ЗША). Ў 1985 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 17—24.6.1985 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Дыскаверы». У космасе правёў 7,07 сут. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЯ́НАЎ Пётр (н. 25.5.1952, с. Манасцір, Балгарыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Балгарыі, юрыст. Скончыў Сафійскі унт, працаваў адвакатам. З пач. 1990-х г. у Саюзе дэмакр. сіл. На прэзідэнцкіх выбарах 1996 выступаў як адзіны кандыдат Аб’яднання дэмакр. сіл. Прэзідэнт Балгарыі ў 1997—2002. Праводзіў курс на ўступленне Балгарыі ў НАТО і Еўрап. саюз, падтрымаў ваен. акцыю ЗША і НАТО супраць Югаславіі ў сак.—чэрв. 1999.