высакаме́р’е, ‑я, н.

Тое, што і высакамернасць. Сярод усіх ён вызнаваў сябе за лепшага, але тут не было анізвання якога б там ні было высакамер’я. Адам Блецька мог умяшацца ў якую хочаш справу, нават самую брудную. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пі, нескл., н.

1. Род фуражкі з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у французскай і рускай арміях і ў гімназістаў Расіі ў 19 ст.).

2. Тое, што і кепка. Чалавек у кепі павольна перастаўляў ногі. Галавач.

[Фр. képi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кітабо́й, ‑я, м.

1. Той, хто займаецца промыслам кітоў. Экіпаж танкера павязе кітабоям флатыліі «Слава» і «Савецкая Украіна», што знаходзяцца цяпер у водах Антарктыкі, разнастайны груз: гародніну, бульбу, садавіну, паліва, пошту. «Звязда».

2. Тое, што і кітабоец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупе́ня, ‑і, ж.

Тое, што і крупнік. Маці паставіла на стол міску з крупеняй. Корбан. Мяшаючы ў місцы лыжкай забеленую грэцкую крупеню, Антон і тут працягваў сваю размову: — Крупені сербануў бы во, піць не хацелася б. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калашына́, ы́; мн. калашы́ны (з ліч. 2, 3, 4 калашыны́), калашы́н; ж.

Разм. Тое, што і калоша ​1. [Янаш] закасаў калашыну і паказаў чырвоную апухлую лытку. Няхай. З-за куста выскачыў хлапчук з падкасанымі па калена калашынамі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. задзёр, ‑дзерла і ‑дзёрла; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і задраць. З лавы падняўся Солтыс грамадскі, Клінам задзёр бараду. Танк. — Гэй, што нос задзёрла? Чаму не вітаешся? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.

2. перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігла́, ы́; мн. і́глы (з ліч. 2, 3, 4 іглы́), і́глаў; ж.

1. Тое, што і іголка (у 1–5 знач.). А зараз .. [дарожкі] анямелі, Прысыпаны ігламі хвой. Колас.

2. чаго або якая. Пра шпіль будынка. Адміралцейская ігла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буды́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і будынак. Здалёк хатка здаецца досыць паважнай будынінай, і гэтую паважнасць ёй надае высока паднятая стромкая саламяная страха. Колас. Рэстаран — блізка ля цэнтра. Гэта белая цагляная будыніна ў адзін паверх. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурлі́цца, ‑ліцца; незак.

Тое, што і бурліць. На рэчках на вашых Бурліліся б воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. Русак. У добрых ленінскіх вачах Іскрынкай радасць усплывала; Відаць, што ў сэрцы Ільіча Надзей бурлілася навала. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)