выя́ўны, -ая, -ае (разм.).

1. Відавочны для ўсіх; бясспрэчны.

На твары быў в. смутак.

2. Выразны.

В. малюнак.

|| наз. выя́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

габаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на габоі.

|| ж. габаі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -ро́жаны; зак., што.

Моцна пашкодзіць на марозе якую-н. частку цела.

А. вушы.

|| незак. адмаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпаро́ць, -пару́, -по́раш, -по́ра; -пары́; -по́раты; зак., што.

Распароўшы, разарваўшы ніткі на шве, аддзяліць прышытае.

А. падкладку.

|| незак. адпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпі́ска, -і, ДМ адпі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Фармальны пісьмовы адказ на заяву, просьбу, які не закранае сутнасці справы.

Канцылярская а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акардэані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на акардэоне.

|| ж. акардэані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музы́ка, што іграе на альце.

|| ж. альты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ані́саўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

2. Гарэлка, настоеная на анісе (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апе́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Жаўтаваты ядомы грыб, які расце групамі каля пнёў, на пнях дрэў, каля карэнняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будо́ўля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца.

Працаваць на будоўлі.