адкасну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаў бы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.

•••

Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся мяккім ад вільгаці, адсырэў, намок.

2. Які загінуў ад лішку вільгаці (пра расліны). [Жанчына], сагнуўшыся ледзь не да самай зямлі, нешта перакопвала жалезняком — як пасля даведаліся, адмоклы лён. Сачанка.

3. Які сапсаваўся, расклеіўся ад вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак.

1. Тое, што і абгарадзіць.

2. перан. Засцерагчы, абараніць, ахаваць ад каго‑, чаго‑н. Агарадзіць чалавецтва ад вайны. □ Падземная частка помпавай станцыі размесціцца ніжэй узроўню вады ў Дзвіне, яе трэба агарадзіць ад грунтавых вод. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

1. што і чаго. Разм. Праліць нейкую колькасць слёз. Ад прыгону-гора, ад паноў, ад катаў слёз стаяла мора, што мужык наплакаў. Машара.

2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

•••

(Як) кот наплакаў гл. кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́ка

1. Месца, дзе загінуў пасеў ад дажджоў (Рэч.).

2. Лажок у сярэдзіне ці ў канцы поля (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

збі́шча Месца на пашы, дзе збіты жывёлай травастой (Слаўг.).

ур. Збішча (пяскі) на поўнач ад в. Дубня Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

капшу́к Сажалка на гары з праведзенай ад яе канавай (Уш.).

ур. Мала́хаў Капшук (сажалка) каля в. Чарсвяны Уш.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

тыл

1. Другі ад дарогі канец паласы (Шчуч.).

2. Месца ў канцы агародаў, за вёскай; глухое месца (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вы́валачы разм. hinusschleifen vt, hinusschleppen vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herusschleifen vt, herusschleppen vt (у напрамку да таго, хто гаворыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

касцяне́ць

1. (ператварацца ў косць) zu Knchen wrden, verknöchern vi (s);

2. (дзеравянець ад холаду) erstrren vi (s), vor Kälte steif [starr] wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)