Разм. Сур’ёзна, не жартам, па-дзелавому. Заняцца справай усур’ёз. □ Алег пазіраў то на старшыню, то на Навума, не зусім разумеючы, ці то яны жартуюць, ці гавораць усур’ёз.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і без дап.
Тое, што і ушчыкнуць. Наташа памкнулася пайсці, але старэйшая жанчына неўпрыкметку ўшчыпнула яе за бок: не хадзі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хе, выкл.
Разм. Ужываецца для перадачы кароткага жартаўлівага, часам іранічнага смяшку. — Хе, — пасміхаецца бацька. — Большая марока — сад вырасціць, сілу яму даць.Ракітны.[Мяснікоў:] — А дзетак не прыбавілася? [Касач:] — Хе! Чаму не!Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хра́пнуць, ‑не; зак. і аднакр.
Зламацца з трэскам. Ды раптам сакавіта храпне граб. Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі.Барадулін.Хоць хворага не бачыш месца, Дуб храпне так, што браце мой!Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́ля, ‑і, ж.
Мера даўжыні, роўная 2,54 см. Чужое зямлі мы не хочам — сваёй не саступім ні цалі.Дудар.Праз усё сваё жыццё меў.. [Мікалай] справу з вяршкамі, цалямі, сажнямі...Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкловалакно́, ‑а, н.
Валакно, якое атрымліваецца з расплаўленага шкла (у 1 знач.). Хоць са шкла, але не б’ецца, хоць палатно, але не гарыць. Яно [палатно] вырабляецца на Полацкім заводзе шкловалакна.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматсло́ўе, ‑я, н.
Празмерная колькасць слоў (у размове, на пісьме і пад.). І сакратаром Пётр Блахін быў сапраўдным. Ён не любіў сядзець у кабінеце, не любіў доўгіх сходаў, шматслоўя.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)