Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы.Кірэенка.// Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца п’яным, п’янець. Цяпер, калі Салавейчык перакульваў шклянку трэці раз, — гарэлка яго болей не брала, а Ігнась пачаў хмялець.Лупсякоў.Гэты поп умеў піць і хмялеў не адразу.Чарнышэвіч.//перан. Прыходзіць у стан узбуджанасці, захаплення ад чаго‑н. Хмялею ад водару спелага хлеба, Ад жоўтых рамонкаў, ад квецені вашай.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адда́ленасць, ‑і, ж.
Знаходжанне на далёкай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Аддаленасць ад мора. □ Плыве.. [касцёльны звон] прыглушанымі гукамі, нібы з аддаленасці сівых вякоў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дшыб, ‑у, м.
У выразе: на водшыбе — асобна, на некаторай адлегласці ад чаго‑н. Школа стаяла на водшыбе ад вёскі, на ўзгорку.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)