hatch2 [hætʃ] v.

1. высе́джваць (куранят);

We hatched the eggs by keeping them in a warm place. Мы вывелі куранят, трымаючы яйкі ў цяпле.

2. (out) вылу́плівацца (з яйка);

Three eggs have already hatched (out). З трох яек ужо вывеліся кураняты.

3. (up) выно́шваць, распрацо́ўваць (ідэю, план);

hatch (up) a plot заду́мваць змо́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

among

[əˈmʌŋ]

prep.

1) сяро́д, памі́ж

among the trees — сяро́д дрэ́ваў

to divide among the boys — падзялі́ць памі́ж хлапцо́ў

2) з

one among many — адзі́н з мно́гіх

3) ра́зам, супо́льна

Among them they have spoiled the child — Яны́ ра́зам разбэ́сьцілі дзіця́

- among oneselves

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак., з кім-чым.

1. Даглядаць дзіця. З намі жыла мая маці. Днём яна няньчылася з дзіцем. Васілевіч. Прыйдзе [муж] дахаты змардаваны, павячэрае і лажыцца спаць.. А [жонка] прадзе ды з дзяцьмі няньчыцца. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Празмерна клапаціцца аб кім‑, чым‑н., аддаваць многа ўвагі каму‑, чаму‑н.; вазіцца. Дактары.. [чалавека] з рук не выпускалі. І прафесары і акадэмікі няньчыліся з ім. Паслядовіч. // Гуляць, забаўляцца. [Марына] няньчылася з.. [мопсам], нібы малое дзіця з лялькай, ад душы смяялася з яго забаўных выхадак і нават размаўляла з ім, як з чалавекам. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́нза, -ы, ж.

1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

Выстаўка бронзы.

3. Пра медаль, атрыманы ў спартыўных спаборніцтвах за трэцяе месца (разм.).

Атрымаць бронзу на спаборніцтвах.

|| прым. бро́нзавы, -ая, -ае.

Б. медаль.

Б. загар (цьмяна-залацісты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінегрэ́т, -у, М -грэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Халодная страва, звычайна прыгатаваная з дробна нарэзаных кавалачкаў агародніны з алеем і воцатам.

Класічны в.

2. перан. Сумесь разнастайных думак і паняццяў.

У галаве в.

В. пачуццяў.

На выставе в. колераў і гукаў.

|| прым. вінегрэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Інструмент, прызначаны для забівання чаго-н., кляпання і пад. ў выглядзе металічнага або драўлянага бруска, насаджанага на ручку пад прамым вуглом.

З малатка (прадаць, пайсці) — быць прададзеным з аўкцыёну.

|| памянш. малато́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. малатко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мешчані́н, -а, мн. мяшча́не і (з ліч. 2, 3, 4) мешчані́ны, мяшча́н, м.

1. У царскай Расіі: асоба, якая належала да гарадскога рамесна-гандлёвага саслоўя.

2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам.

|| ж. мяшча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мяшча́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́бак, -бка, мн. -бкі, -бкаў, м.

1. Невялікая, звычайна з ручкай, гліняная, фарфоравая ці іншая пасудзіна для піцця.

К. кавы.

2. Спартыўны прыз у выглядзе вазы (звычайна з каштоўнага матэрыялу), што ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах.

Пераходны к.

|| прым. ку́бкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

К. матч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаза́, -ы́, мн. ло́зы, лоз і лозаў, ж.

1. Кусты некаторых парод вярбы, вінаграду.

Вінаградная л.

2. Доўгае гнуткае галлё вярбовых кустоў, вінаграду; матэрыял з лазовай драўніны ці кары.

Плесці кошыкі з лазы.

Даць лазы (разм.) — адсцябаць розгамі.

|| прым. лазо́вы, -ая, -ае.

Лазовая кара.

Л. кошык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́паць¹, -пця, мн. -пці, -пце́й, м.

1. Плецены абутак з лыка, бяросты ці вяровак.

Лазовыя лапці.

2. перан. Адсталы, некультурны чалавек.

Абуць у лапці (разм., жарт.) — абдурыць, ашукаць і пасмяяцца з каго-н.

|| памянш. ла́пцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. ла́пцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)