за́малада, прысл.

У маладым узросце.

Выйшла замуж з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замалады́, -а́я, -о́е (разм.).

Надта малады.

Ён з. для такой пасады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замалёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

1. гл. замаляваць.

2. часцей мн. Малюнак, накід з натуры.

Замалёўкі з натуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замалі́ць, -малю́, -мо́ліш, -мо́ліць; -мо́лены; зак., што (уст.).

Молячы, выпрасіць дараванне за што-н.

З. грахі.

|| незак. замо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.

1. Зрабіць малюнак каго-, чаго-н.

З. з натуры.

2. Пакрыць фарбай.

З. плямы.

|| незак. замалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. замалёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж. і замалёўванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замані́ць, -аню́, -а́ніш, -а́ніць; -а́нены; зак., каго (што).

1. Прывабліваючы чым-н., прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.

З. ваўка ў пастку.

2. Прывабіць, зачараваць.

Нас там заманіла прырода.

|| незак. зама́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зама́нлівы, -ая, -ае.

Прывабны, спакуслівы.

Заманлівая перспектыва.

|| наз. зама́нлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́маразкі, -аў.

Лёгкі ранішні мароз увосень ці вясной.

Раннія з.

З. на глебе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замарачы́ць гл. марочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замардава́цца гл. мардавацца.