паро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пародзісты (у 1 знач.). Пародная жывёла. □ Пародныя якасці [сабакі] акрэсліліся даволі рана, і Пархвеныч палюбіў свайго гадаванца ўсёй душою. Карамазаў.

2. Надзелены якасцямі высокага гатунку (аб раслінах). Пародныя якасці насення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспе́шны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паспешлівы. Быццам аднекуль здалёк прыляталі і адляталі гукі: абрыўкі слоў, паспешныя крокі людзей... Чыгрынаў. Лабановіч дагадваўся аб прычыне такога паспешнага ад’езду яго прыяцеля і госця, але маўчаў пра гэта. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́хі, прысл.

Тое, што і патроху. Дзеці выпілі патрохі малака. □ Бяруцца людзі за сявенькі, За плуг, за [бароны], за сохі, Пайшлі разгульвацца патрохі. Колас. Робячы, [Глушак] спакайнеў патрохі; важкія думкі сплывалі, не вярэдзілі ўжо вельмі, боль аціхаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́шкі, прысл.

Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем. Маўр. А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўко́ла, ‑а, н.

Паўзамкнутая крывая лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкруг. — Тут вось і вырасце гігант зусім новай для Беларусі галіны індустрыі, — прамовіў Мікалай Міхайлавіч, апісваючы рукой шырокае наўкола. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.

2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першакрыні́ца, ‑ы, ж.

1. Тое, што кладзе пачатак чаму‑н., з’яўляецца першаасновай чаго‑н. Першакрыніца жыцця.

2. Першая асноўная крыніца якіх‑н. звестак; арыгінальны, асноўны твор у якой‑н. галіне. Даследаванне па першакрыніцах. Першакрыніцы марксізма-ленінізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́жа, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прападаць (у 1 знач.).

2. Тое, што прапала. У кожнай хаце гаварылі пра Апанасаву прапажу. Скрыпка. — Ну вось і знайшлася твая прапажа! А ты ўсё бедавала ды плакала. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і прыладзіць. Злосць узяла Славу. Да вогнішча ён вярнуўся пахмуры. Моўчкі прыладкаваў кацялок над агнём. Шыловіч. От бы прыладкаваць і яго абедзвюх старэйшых [дачок] у нянькі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.

Тое, што і прыхапіць. Пад снегам адпрэла Жытцо за зіму; Прыхваціла, з’ела Спёка ярыну. Купала. — Я прыхвачу сваё піяніна, — летуценна сказала Ірына, — або на першы выпадак вазьму акардэон. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)