трансля́цыя

(лац. translatio = перадача)

1) перадача інфармацыі па радыё і тэлебачанні на адлегласці;

2) біясінтэз бялкоў у жывой клетцы шляхам «счытвання» генетычнай інфармацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыпла́н

(ад гр. tri = трох + -план)

самалёт з трыма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. біплан, манаплан).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

туры́зм

(фр. tourisme)

падарожжа ў вольны час па сваёй краіне і ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлемарафо́н

(ад тэле- + марафон)

шматгадзінная бесперапынная перадача па тэлебачанні пры ўдзеле грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, артыстаў, гледачоў, каб прыцягнуць увагу да якой-н. праблемы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

феру́ла

(лац. ferula = лаза, розга)

1) лінейка, якой даўней білі па далоні вучняў за якую-н. правіннасць;

2) перан. пільны нагляд, суровы рэжым.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фіскамі́трыум

(н.-лац. physcomitrium)

лістасцябловы мох сям. фунарыевых, які расце на вільготнай гліністай глебе, на іле сажалак, на вільготных палях, па берагах рэк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

храмаско́п

(ад храма- + -скоп)

прыбор для атрымання каляровага адлюстравання сумяшчэннем двух або трох чорна-белых фатаграфічных адлюстраванняў, якія асвятляюцца па-рознаму афарбаваным святлом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шарва́ркі

(ням. Scharwerk)

феадальныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будоўляў у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім 15—18 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шарэ́нга

(ст.-польск. szeręg, ад венг. sereg)

строй, у якім ваеннаслужачыя размешчаны адзін побач з другім тварам у адзін бок па прамой лініі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экза́мен

(лац. examen = выпрабаванне)

1) праверка ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце;

2) перан. якое-н. выпрабаванне, праверка (напр. баявы э., жыццёвы э.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)