Стаць смелым, смялейшым. — А гэта хто? — пасмялеў стары, з голасу пазнаўшы вясковага чалавека.Чорны.Ціток пасмялеў: значыцца, ніхто нічога не ведае і на яго ніхто зусім і не думае.Лобан.Убачыўшы, што матацыклістаў толькі двое і за імі больш нікога не відаць, хлопцы пасмялелі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдрамну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Заснуць неглыбокім сном на кароткі час; задрамаць. Чаму ў першы момант [Зайцоў] не разабраў, адкуль ехалі, цяжка было сказаць, мабыць, усё-такі прыдрамнуў, хоць і ўсімі сіламі не паддаваўся сну.Кулакоўскі.— Чалавек можа прыдрамнуць, недачуць.. уночы, а гэты вартаўнік [аўчарка] — абсалютна верная справа.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць моцна рыдаць; зарыдаць. «Толькі б не разрыдацца, толькі б не ўпасці», — шапталі ледзь чутна збялелыя вусны, і .. [маці] ішла, ішла.Сачанка.— Мабыць, ад усяго разам — ад крыўды, абразы, ад біцця гэтага — сама, там жа, у кабінеце, істэрычна разрыдалася, ніколі ў мяне такой істэрыкі не было.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і без дап.
Разм. Сказаць што‑н., абазвацца. Цітковы словы мелі нейкую магічную сілу: пасля іх ніхто больш і слова не рэкнуў, усе паснулі.Лобан.— Не бабскае гэта дзела! Марш у запечак і — ні рэкні! — крычыць са злосцю бацька.Паўлаў.
Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца.Лынькоў.Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся.Лось.Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скуць.
2.узнач.прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты.Журба.Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў.Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад страціць.
2.узнач.прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера.Пташнікаў.Страчаныя пазіцыі былі адваяваны.Мележ./узнач.наз.стра́чанае, ‑ага, н.Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці.І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм.
1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча.Пальчэўскі.[Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш.Беразняк.// Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.
2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)