заляце́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -еціце́, -яця́ць; -яці́; зак.

1. Летучы, апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

Самалёт заляцеў за хмару.

Птушка заляцела ў акно.

2. У час палёту спыніцца дзе-н.

З. на спадарожны аэрадром.

|| незак. залята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залёт, -у, М -лёце, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

залячы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ле́чыцца; зак. (разм.).

Зажыць у выніку лячэння.

Рана хутка залячылася.

|| незак. зале́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

залячы́ць, -лячу́, -ле́чыш, -ле́чыць; -ле́чаны; зак.

1. што. Лечачы, загаіць што-н.

З. рану.

2. каго (што). Няўмелым лячэннем замарыць, змучыць (разм.).

|| незак. зале́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замагі́льны, -ая, -ае (разм.).

Пра голас: глухі, як з магілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зама́зацца гл. мазацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зама́заць, -а́жу, -а́жаш, -а́жа; -ма́ж; -а́заны; зак., што.

1. гл. мазаць.

2. Пакрыць слоем фарбы, мазі.

З. надпіс чарнілам.

3. Заляпіць замазкай або чым-н. мяккім, ліпкім.

З. дзіркі ў сценах глінай.

4. перан. Знарок прыкрыць, замаскіраваць (разм.).

З. недахопы.

|| незак. зама́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

|| наз. зама́званне, -я, н. і зама́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зама́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. замазаць.

2. Вязкае рэчыва для замазвання шчылін, трэшчын.

Аконная з.

|| прым. зама́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Палац і крэпасць феадала.

Сярэдневяковы з.

2. Назва некаторых палацаў, турмаў.

|| прым. за́мкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

замака́ць гл. замокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зама́ла, прысл. (разм.).

Малавата, занадта мала.