аб’е́кт
(лац. obiectum = прадмет)
1) усё тое, што складае частку знешняга, матэрыяльнага свету;
2) факт, прадмет, з’ява, якія трэба вывучыць, разгледзець (напр. а. назірання);
3) прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як месца чалавечай дзейнасці (напр. а, будаўнінтва, ваенны а.);
4) лінгв. дапаўненне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтахто́ны
(гр. autochthon = мясцовы, карэнны)
1) жывёлы або расліны, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў той жа мясцовасці, у якой жывуць і зараз (параўн. алахтоны 1);
2) тое, што і абарыгены Г, 3) горныя пароды, выходныя матэрыялы якіх выніклі на месцы іх утварэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
genáu
1.
a дакла́дны; падрабя́зны; стара́нны
in állem ~ sein — быць дакла́дным [акура́тным] ва ўсі́м
2.
adv дакла́дна, ро́ўна, якра́з
etw. ~ kénnen* — грунто́ўна ве́даць што-н.
es ist ~ dassélbe — гэ́та зусі́м [ца́лкам] то́е ж са́мае
~ so viel wie… — ро́ўна сто́лькі ж, ко́лькі…
~ in der Mítte — у са́май сярэ́дзіне
~er betráchtet — пры бо́льш дэталёвым [дакла́дным] разгля́дзе
~ genómmen — стро́га ка́жучы, ула́сна ка́жучы, па су́тнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Hóse
f -, -n штаны́, нагаві́цы
◊ sie hat die ~n an — яна́ кіру́е до́ма ўсі́мі спра́вамі
das Herz fiel ihm in die ~ — у яго́ душа́ ў пя́ткі [пя́ты] ўцякла́
das ist Jácke wie ~ — гэ́та адно́ і то́е ж, гэ́та ўсё ро́ўна
j-m die ~ straff zíehen* — разм. адлупцава́ць каго́-н.
sich auf die ~n sétzen — засе́сці за наву́ку; зубры́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
наўме́ нареч.
1. на уме́, в уме́;
гэ́та не было́ ў яго́ н. — это́ не́ было у него́ на уме́;
2. (с отрицанием) не до (чего-л.);
цяпе́р гэ́та яму́ не н. — тепе́рь ему́ не до э́того;
◊ трыма́ць сваё н. — име́ть за́днюю мысль;
гало́днай куме́ хлеб н. — посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;
што ў каго́ н., той пра то́е і дзяўбе́ — посл. у кого́ что боли́т, тот о том и говори́т;
жыво́му жыво́е н. — посл. живо́й о живо́м и ду́мает
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)
за́ткала, ‑а, н.
Разм. Тое, чым затыкаюць якую‑н. адтуліну; затычка. Побач ляжала Шпурава біклага.., але без заткала. Чыгрынаў. Хата новая, аканіцы фарбаваныя, а замест шыбы — заткала. Рылько. // Уст. Скрутак з ануч, пакулля, якім затыкалі комін, пячную трубу (калі не было яшчэ юшак). Бегучы да дзвярэй, [Мікола] вырваў з коміна заткала і выскачыў на двор. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зеляні́на, ‑ы, ж.
Тое, што і зелень (у 1, 2 знач.). Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі, што пачыналі ўжо выпускаць угору маладзенечкія каласкі, рассыпала па ёй мільёны рознакаляровых кветак. Колас. Хвалілі агароднікаў, далі калгасу сто тысяч рублёў чыстага прыбытку за капусту, гуркі, памідоры і іншую зеляніну. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваро́так, ‑тка, м. і заваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і заварот. Лес з аднаго боку дарогі зноў разарваўся вясёлаю палянкаю, агінаючы яе прыгожымі завароткамі. Колас. Ахрэм забягае наперад, становіцца на заваротак дарогі, што вядзе да фермы. Паўлаў.
•••
Кароткі завароткі ў каго — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаво́р 1, ‑у, м.
Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць каго‑, чаго‑н. для дасягнення пэўных мэт, часцей палітычных. Загавор супраць царскай улады. Загавор мяцежнікаў.
загаво́р 2, ‑у, м.
Тое, што і замова. Паставіла [карову] да сонца галавой І загавор чыніла ад заразы. Купала. — Слабы ты загавор ад зубоў ведаеш, — сумным голасам прамовіў Гешка. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрысты, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў. Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» Броўка.
2. Абл. Задорны, бадзёры. Між маўклівых задымленых сцен.. пачуліся.. вясёлыя, задзёрыстыя галасы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)