Плаве́льнік ’плывец’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да плаваць (гл.). Суф. ‑ельнік утварае асабовыя наз. са значэннем асоб па іх занятку (вапельнік, малацёльнік). гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́тніца ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (калінк., ЛА, 3). Літаральна — ’тая, што пляце абы-што’, магчыма, пад уплывам ’пляткарка’, рус. сплетница ’пляткарка’, гл. клясці, плёткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шап ’шум’ (Сцяшк. Сл.), пошапак ’шэпт’, пошапкам ’шэптам’ (ТСБМ), ’ціха’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. пбшепка ’вельмі ціха’. Ад по- (па‑) і шаптаць (гл.), як покрык, посвіст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыцю́паць ’прыйсці павольна, па-старыкоўску’ (Янк. 2), прыцюпацца, пріцюпацца, пріцёпацца ’змарыцца ходзячы, здарожыцца’ (Нас.; мсцісл., З нар. сл.), прытіпатысь экспр. ’прыйсці’ (кам., Жыв. НС). Гл. цюпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́рла ’ячныя крупы, панцак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Па фанетычных прыкметах (спалучэнне пі‑), відаць, запазычана з ням. Perlgraupen ’тс’ (магчыма, пад уплывам польск. kasza perłowa). Гл. пярлоўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́чніца ’гадавіна’ (Нас.), ’памінкі па нябожчыку праз год пасля смерці’ (Нас., Некр. і Байк., Сцяшк. Сл.; смарг., Шатал.). Да рачні́ца (гл.), якая з польск. rocznica ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрага́ць ‘запрагаць, злучаць у адну запрэжку’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), спрага́цца ‘злучаць кожны па каню (валу) у адной вупражы’ (Пятк. 2, Варл.). Гл. прыпрэжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціла́ха, сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Кіс.). Відаць, да -сцілаць, паколькі расліна сцелецца па зямлі, параўн. назву той жа расліны ўкр. лежа́чка (Макавецкі, Sł. botan.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарало́м ’тарчма (ТСБМ, Янк. 3.), ’тарчма, у беспарадку, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.). Прыслоўе ад назоўніка тарала́ (гл. папярэдняе слова) па тыпу старчаком (гл. старчак) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарно́ ’чал, вяроўка, якой вадаплаў прымацаваны да берага’ (Ласт.). Відаць, наватвор Ластоўскага на аснове тарнава́ць 2 (гл.) па тыпу стырно (гл.), карно́ ’карма’ (Ласт.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)