Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
behind3[bɪˈhaɪnd]prep. зза́ду, за, па-за;
The sun went behind the clouds. Сонца схавалася за хмары;
He has somebody behind him. За ім нехта стаіць (падтрымлівае);
behind time по́зна;
The train was behind schedule. Цягнік спазніўся;
What is behind all this? Што за ўсім гэтым стаіць?
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
damn4[dæm]interj.infml чорт (ужываецца як лаянка);
Damn! I’ve lost my pencil. От чорт! Я згубіў аловак;
Damn him! Чорт/халера з ім!;
Damn you! Бадай цябе ліха ўзяло!
♦
damn it! чорт вазьмі́!;
damn your eyes! соль табе́ ў во́чы!; тра́сца табе́ ў бок!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
them[ðem, ðəm]pron. іх, ім, і́мі;
with them з імі;
about them аб/пра іх;
it’s them гэ́та яны́;
them and us яны́ і мы;
We should try to get away from a “them and us” attitude. Мы павінны старацца не падзяляць людзей на «сваі́х і чужы́х».
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЎТАРУЛЯВЫ́, гірарулявы,
электранавігацыйная прылада для аўтам. ўтрымання карабля на зададзеным курсе, а таксама для змены курсу. Асн. часткі — курсапаказальнік (звычайна гіракомпас) і звязаная з ім сістэма сачэння. Дзеянне аўтарулявога заснавана на аўтам. уключэнні рулявога прыстасавання пры адхіленні карабля ад курсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫДЭТАНА́ТАР,
хімічнае злучэнне, якое дабаўляюць у маторнае паліва для прадухілення яго дэтанацыі ў цыліндрах рухавікоў. Найб. пашыраны тэтраэтылсвінец (ТЭС — «этылавая вадкасць»), яго канцэнтрацыя ў паліве менш за 1%. Маторнае паліва з ТЭС (этыліраванае) таксічнае, пры рабоце з ім патрэбны меры перасцярогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХРУ́ШЫН Аляксей Аляксандравіч (31.1.1865, Масква — 7.6.1929),
рускі тэатр. дзеяч. На аснове сабраных ім матэрыялаў па гісторыі рус.т-ра ў 1894 стварыў музей (гл.Тэатральны музей імя Бахрушына). З 1918 старшыня музейна-архіўнай секцыі пры Тэатр. аддзеле Наркамасветы РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЯ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфы, багіні, якія жывуць у крыніцах і ручаях, з’яўляюцца іх захавальніцамі і валодаюць дабрадзейнымі функцыямі. Верагодна, адносіліся да нашчадкаў бога Акіяна і яго жонкі Тэфіды. Лічылася, што Н. каля 3 тыс. У слав. міфалогіі ім адпавядаюць русалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАСТРУМЕ́ННАЯ АПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка паверхняў адлівак, метал. загатовак, дэталей і інш. вырабаў перад афарбоўкай, а таксама ачыстка фасадаў будынкаў, збудаванняў струменем сціснутага паветра з завіслымі ў ім часцінкамі пяску. Робіцца спец. пескаструменнымі апаратамі. У ліцейнай вытв-сці заменена шротамётнай або шротаструменнай ачысткай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ САЮ́З ГАРАДО́Ў,
агульнарасійская арг-цыя ліберальных памешчыкаў і буржуазіі. Створаны 21—22.8.1914 у Маскве на з’ездзе граданачальнікаў з мэтай дапамогі ўраду ў вядзенні вайны. Дзейнічаў у кантакце з Земскім саюзам, выконваў аднолькавыя з ім функцыі (гл.Земска-гарадскі саюз).