ма́зер

(англ. maser, скар. ад Microwave Amplification by Stimulated Emission of Radiation = узмацненне мікрахваляў пры дапамозе індуцыраванага выпрамянення)

прыбор для атрымання канцэнтраванага пучка мікрахвалевага электрамагнітнага выпрамянення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апты́чны

(гр. optikos)

1) звязаны з оптыкай (напр. а. прыбор, а-ае шкло);

2) светлавы, звязаны з адбіццём і пераламленнем прамянёў святла (напр. а-ая з’ява).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бле́нкер

(англ. blinker, ад blink = мігацець)

1) прыстасаванне на тэлефонным камутатары, пры дапамозе якога абанент выклікае тэлефаністку;

2) чыгуначны аўтаматычны сігнальны прыбор на камутатарах блакіровачных сістэм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геафо́н

(ад геа- + -фон)

прыбор для ўлоўлівання гукавых хваль, якія пашыраюцца ў верхніх слаях зямной кары; выкарыстоўваецца ў час геолагаразведачных работ, у ваеннай справе і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэакампара́тар

(ад стэрэа- + кампаратар)

прыбор для вымярэння на аснове двух фотаздымкаў усіх трох каардынатаў пунктаў прадмета, а таксама элементаў узаемнага арыентавання пары фотаздымкаў у момант фатаграфавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

транзі́стар

[англ. transistor, ад tran(sfer) = пераносіць + (re)sistor = супраціўленне]

1) паўправадніковы прыбор, які служыць для ўзмацнення і пераўтварэння электрычных сігналаў;

2) невялікі радыёпрыёмнік на паўправадніках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эрго́метр

(ад гр. ergon = праца, работа + -метр)

прыбор для выканання механічнай работы пры даследаванні працаздольнасці і функцыянальных змен, якія адбываюцца ў арганізме чалавека ў працэсе працы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ксіло́метр

(ад ксіла- + -метр)

прыбор для вызначэння аб’ёмаў цел няправільнай формы (раней гал. ч. драўніны) шляхам вымярэння аб’ёму вадкасці, якую выцясняюць гэтыя целы пры апусканні ў сасуд.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок (звычайна чатырохвугольны), які падкладваюць пад галаву. Люба прачнулася, прыжмурыўшыся, паглядзела на вокны, пазяхнула і зноў навалілася тварам у цёплую падушку. Шамякін. Пачуўшы брэх сабакі, .. [Ігнат] падняў з падушкі галаву і прыслухаўся. Капыловіч. // Што‑н. мяккае, пухкае. Гэта тр[а]сянка, відаць, каторы год пласт за пластам адкладвалася і ўтварыла цэлую падушку. Лобан.

2. Спец. Назва падкладак у аснове механізмаў, збудаваннаў, якія змякчаюць штуршкі, гасяць вібрацыю, засцерагаюць ад ціску, а рання. Падушка падмурка.

•••

Кіслародная падушка — медыцынскі прыбор для ўдыхання кіслароду.

Паветраная падушка — слой сціснутага паветра, здольны прыўзняць што‑н. над вадой, зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарні́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарніла. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Некаторыя з .. [выразаў] тут жа тлумачыліся, развіваліся на палях газеты дробнымі чарнільнымі надпісамі. Шамякін. // Прызначаны для чарніла. Чарнільны парашок. Чарнільны прыбор. // Такі, як у чарніла (пра колер). Змяркалася. Цемень змагалася з віднатою — неба налівалася сінім чарнільным колерам. Капыловіч. // Чорны, цёмны. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільнай навальнічнай цемры. Караткевіч. / у вобразным ужыв. Ды затапіла неба чырвань, Пабеглі цені па вадзе, І ноч ад нас чарнільнай шырмай Адгарадзіла светлы дзень. Сербантовіч.

•••

Чарнільны арэшак гл. арэшак.

Чарнільная душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)