2. Дадатак, дабаўка да чаго‑н. Дапаўненне да інструкцыі. Унесці папраўкі і дапаўненні ў рэзалюцыю.
3. Даданы член сказа, выражаны назоўнікам ускоснага склону або іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка. Прамое дапаўненне. Ускоснас дапаўненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарта́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гартані. Гартанныя мышцы. Гартанны нерв.
2. Які ўтвараецца ў гартані (пра гукі мовы). Гартанны гук. Гартанныя зычныя.
3. Багаты гартаннымі гукамі. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́вец, знаўца ізна́ўца, ‑ы, м.
Чалавек, які валодае спецыяльнымі ведамі, пазнаннямі ў якой‑н. галіне; знаток. Музыку ж ён надта любіў і лічыў сябе закончаным знаўцам яе.Грамовіч.Выдатны майстра і тонкі знаўца жывога слова, Кузьма Чорны па-горкаўску ставіўся да мовы пісьменніка.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́длы, ‑аў.
Уст. Малітва. Маліўся дзядзька з тым разлікам, Каб кончыць модлы каля дома.Колас.Часамі .. [дзед] проста выдумляў свае ўласныя модлы, у якіх ад царкоўна-славянскай мовы не заставалася і знаку.Лужанін.// Моцная просьба, маленне. Зямля беларуская, сонечны край, Начуй нашы модлы любві!Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Змяненне, якое скажае што‑н.; няправільнасць, памылка. Грубыя скажэнні ў тэксце. □ У інтэрмедыях часта непаслядоўна, са скажэннямі перадаваліся асобныя фанетычныя і граматычныя рысы беларускай мовы.Шакун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
usage
[ˈju:sɪdʒ]
n.
1) карыста́ньне, абыхо́джаньне n.
The car has had rough usage — З машы́най абыхо́дзіліся нядба́ла
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕЛІКАРУ́СЫ, велікаросы,
назва рускіх, якая мела пашырэнне ў л-ры з сярэдзіны 19 ст. У сучаснай навук. л-ры захоўваецца ў тэрмінах «паўночнавелікарускі», «паўднёвавелікарускі» і «сярэдневелікарускі» для абазначэння трох асн. дыялектаў рус.мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕСУЭ́ЛЬЦЫ,
нацыя, асн. насельніцтва Венесуэлы (больш за 15,7 млн.чал.). Агульная колькасць 15,77 млн.чал. (1987). Каля 80% — метысы, мулаты, самба, каля 5% — негры. Гавораць на варыянце іспанскай мовы. Сярод вернікаў пераважаюць католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬКАў мовазнаўстве,
семантычнае запазычанне з інш.мовы шляхам літаральнага перакладу структуры слова або словазлучэння, напр., бел. «пункт гледжання» з рус. «точка зрения». бел. «цалкам і поўнасцю» з ням. «im Ganzen und Vollen».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОСНАЯЗЫ́КАСЦЬ, дыслалія,
няправільнае вымаўленне гукаў мовы. Адрозніваюць К. мех., звязаную з анат. дэфектамі маўленчага апарата (языка, сківіц, зубоў, паднябення), і функцыян. — няправільнае ўспрыманне гукаў. Часта суправаджаецца адхіленнямі ў пісьме. Пераадоленнем К. займаецца лагапедыя.