Мяке́ка ’мяла, цяльпук’ (зэльв., Жыв. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mekekė ’прыдуркаваты, нездагадлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́нджа ’маўклівы чалавек’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mìndžoti ’ненавідзець, пагарджаць, грэбаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́тата ’калок, слуп’ (воран.) — рэдуплікацыйнае ад літ. miẽtas ’тс’ (Грынавяцкене, LKK, 16, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дная змяя ’мядзянка’ (брасл., Сл. ПЗБ) — калька літ. varìnis žaltỹs (літаральна ’медны вуж’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дундзе́ць ’грукатаць’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. dundė́ti ’тс’ (гл. Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́качка ’рытуальны хлеб’, параўн. літ. kukė, kukelė ’баханка’ (Сл. паўн.-зах., 2, 560).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куна́да ’бульба’ (Сцяшк., Кіс., Гарэц., Сцяц., Федар. Рук ). Запазычанне з літ. kunodä ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кярш ’мянушка вала’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. keršas ’рабы’ (Там жа). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́ркаць ’гаварыць’ (Мат. Гом.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параміі, літ. kirkti ’крычаць (аб гусях)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпе́рыць ’крэпка пабіць паленам’ (Шат.), атперыць ’адлупцаваць, пабіць’ (Янк. Мат.) < літ. atper̃ti ’адбіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)