Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы.Колас.Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак.Гартны.
[Польск. skutek.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам. Белагвардзейскія банды тэрарызавалі людзей.«ЛіМ».Немцы моцна тэрарызавалі жыхароў, баючыся іх сувязей з партызанскімі раёнамі.Хадкевіч.[Левановіч:] Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы [Гарлахвацкі] ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадні́к, ‑у, м.
Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі...Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́нжаства, ‑а, н.
Прытворная, паказная набожнасць, дабрадзейнасць; крывадушша. [Гелена:] — Спадзяюся, вы не асудзіце мяне, калі даведаецеся, што кахала, кахаю і заўсёды буду кахаць яго. [Майка:] — Гэта было б ханжаства...Караткевіч.Думаць адно, а гаварыць вучням другое ён [Лабановіч] не можа. Ніякага ханжаства, крывадушша не дапусціць.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элеро́н, ‑а, м.
Спец. Рухомая паверхня канцоў крыл самалёта, якая служыць для ўстаранення крэну машыны пры гарызантальным палёце і паваротах у паветры. — Ведаеце вы, дзе ў самалёце трубка Што? — прыйшоў у сябе Каралёў. [Ахтан:] — Я дуцік магу паказаць... — І элероны? — Ахтан падняў галаву.Алешка.
[Фр. aileron ад aile — крыло.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яй-бо́гу, выкл.
Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе.Колас.— Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу!Ермаловіч.[Еўлага:] — А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу!Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)