таўчы́ся, таўку́ся, таўчэ́шся, таўчэ́цца; таўчо́мся, таўчаце́ся, таўку́цца; то́ўкся, таўкла́ся, -ло́ся; таўчы́ся; незак.
1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі.
2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Быць, знаходзіцца дзе-н., звычайна ў цеснаце.
Каля парога таўкліся людзі.
3. Увіхацца дзе-н., каля чаго-н. (разм.).
Увесь дзень т. на кухні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
угняздзі́цца, -язджу́ся, -е́здзішся, -е́здзіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіць сабе гняздо (пра птушак).
2. Зручна размясціцца, асталявацца дзе-н., звычайна на невялікай прасторы (разм.).
У. на печы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна ўкараніцца дзе-н., у чым-н. (пра абстрактныя паняцці).
Угняздзілася такая думка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
яздо́к, ездака́, мн. ездакі́, ездако́ў, м.
1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.
Ездакі пазлазілі з коней.
2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).
Добры я. на матацыкле.
◊
Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
keep tab(s) on
трыма́ць во́ка на кім; трыма́ць улі́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
long-player
[,lɔŋˈpleɪər]
n.
а) до́ўгайгра́льная кружэ́лка
б) прайграва́льнік на кружэ́лкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
make a point (of)
лічы́ць не́шта абавязко́вым, настая́ць на не́чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
make mincemeat of
разьбі́ць каго́ ўшчэнт, сьце́рці на парашо́к; зьні́шчыць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
in chief
на чале́, гало́ўны, вярхо́ўны
commander in chief — гало́ўнакама́ндуючы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
in the pay of
на апла́це ў каго́, наня́ты кім
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
inheritable
[ɪnˈherətəbəl]
adj.
1) спа́дчынны
2) які́ ма́е пра́ва на спа́дчыну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)