электраперада́ча, ‑ы, ж.

1. Перадача электрычнай энергіі на адлегласць.

2. Комплекс спецыяльных устройстваў для такой перадачы. Гай па памяці назваў некалькі прозвішчаў рабочых з лініі электраперадачы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́нне н. Wunsch m -(e)s, Wünsche; Begerde f -, -n (моцнае, гарачае); Lust f -, Lüste (ахвота); Verlngen n -s (патрэба); Strben n -s (імкненне); Wlle(n) m -(n)s, - і -(n) (воля); Beleben n -s (меркаванне);

па жада́нні (як пажадана) nach Beleben;

па чыім-н жада́нні auf Wunsch [Verlngen] (von D);

супро́ць жада́ння wder Wllen;

задаво́ліць чые-н. жада́нні j-s (G) Wünschen nchkommen*, j-s (G)Wunsch erfüllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спабо́рніцтва н. Wttbewerb m -(e)s, -e, Wttstreit m -(e)s, -e; спарт. Wttkampf m -es, -kämpfe; Wttspiel n -(e)s, -e (у спарт. гульнях);

выкліка́ць на спабо́рніцтва zum Wttbewerb uffordern;

спабо́рніцтва ў го́нар чаго-н. Snderwettbewerb zu hren (G);

уключы́цца ў спабо́рніцтва in den Wttbewerb trten*, inen Wttbewerb verinbaren;

спарт. спабо́рніцтвы па пла́ванні Schwmmwettkämpfe pl;

спабо́рніцтва па валейбо́ле Volleybllturnier n -s, -e;

вы́быць са спабо́рніцтваў usscheiden* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АЛЬФРЭ́СКА, а фрэска (італьян. al fresco па свежым, па сырым),

тэхніка насценнага жывапісу, гл. ў арт. Фрэска.

т. 1, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРА́ДА ПА БЯСПЕ́ЦЫ І СУПРАЦО́ЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРО́ПЕ,

гл. ў арт. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

т. 11, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАСТАЛЬГІ́Я (ад грэч. nostos вяртанне на радзіму + algos пакута, боль),

туга па радзіме; туга па мінулым, страчаным.

т. 11, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭДЫТО́РСКАЯ ЗАПАЗЫ́ЧАНАСЦЬ,

часова прыцягнутыя грашовыя сродкі пэўнага прадпрыемства (фірмы, арг-цыі, установы), якія неабходна вярнуць ва ўстаноўленыя тэрміны; сума запазычанасці крэдыторам. Вылучаюць нармальную запазычанасць, якая вынікае з правіл разлікаў паміж пакупнікамі і пастаўшчыкамі (прадаўцамі), крэдыторамі і пазычальнікамі, рэгламентавана па тэрмінах адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі (дагаворамі, кантрактамі і інш.), але час выплаты якой яшчэ не настаў, і пратэрмінаваную. К.з. з’яўляецца адной з крыніц часова прыцягнутых (пазычаных) сродкаў прадпрыемства, якія адлюстроўваюцца ў яго балансе як запазычанасць па каротка- ці доўгатэрміновых абавязацельствах. Да кароткатэрміновых абавязацельстваў (менш за 12 месяцаў) адносяцца: банкаўскія пазыкі і банкаўскія овердрафты (крэдыты, прадастаўленыя кліенту звыш астаткаў на бягучым рахунку ў межах папярэдне абумоўленай сумы); вэксалі да аплаты (запазычанасць па вэксалях, якія належыць аплаціць да даты складання балансу); рахункі да аплаты (запазычанасць пастаўшчыкам ці разлікаў з імі); авансы ад пакупнікоў (арэндная плата і інш.); запазычанасць па выплаце падаткаў, зарплаты, прэмій, акцыянерам па дывідэндах, узносаў у сацыяльныя фонды, а таксама рэзервы на будучыя расходы і запазычанасць па выплаце працэнтаў па доўгатэрміновых абавязацельствах (больш за адзін год). Большасць кароткатэрміновых абавязацельстваў (за выключэннем банкаўскіх крэдытаў) не патрабуюць выплаты працэнтаў і таму лічацца таннымі крыніцамі фінансавання прадпрыемства. Да доўгатэрміновых абавязацельстваў адносяць: адтэрмінаваныя падатковыя плацяжы (калі падаткі выплачваюцца не рэгулярна, такія плацяжы з’яўляюцца формай крэдыту, таму іх часам называюць інвестыцыйным падатковым крэдытам); доўгатэрміновыя банкаўскія пазыкі і крэдыты (пазыковы капітал, які атрыманы ў банках, шляхам эмісіі аблігацыйных пазык і выплаты па іх працэнтаў); запазычанасць па аблігацыях (уключае выпушчаныя фірмай аблігацыі з пагашэннем у вызначаным годзе); пазыкі пад нерухомасць; абавязацельствы па пенсіённых выплатах (узнікаюць, калі фірма мае свой пенсіённы фонд, які фарміруецца за кошт узносаў работнікаў і работадаўцаў); падаходны падатак наступных перыядаў; датэрміновыя вэксалі да аплаты; іншая доўгатэрміновая запазычанасць (напр., па пазыках і авансах на тэрмін больш за адзін год). Доўгатэрміновыя абавязацельствы прадугледжваюць выплату працэнтаў або інш. плацяжоў. Яны, як правіла, забяспечваюцца нерухомай маёмасцю ці наяўнымі актывамі прадпрыемства. К.з. — гэта страты ў будучым, паколькі абавязацельствы прадпрыемства прадугледжваюць вяртанне сродкаў (аказанне паслуг) контрагентам па заключаных раней здзелках, а таму іх неабходна пагашаць своечасова. Па сканчэнні тэрміну іскавай даўнасці яна падлягае пералічэнню ў бюджэт.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інкангруэ́нтны

(лац. incongruens, -ntis = неадпаведны)

неаднолькавы, розны;

і. працэс — працэс, вынікі якога па элементарнаму складу не тоесныя таму, з чаго пачынаецца гэты працэс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калары́фер

(фр. calorifère, ад лац. calor = цеплыня + ferre = несці)

прыбор у выглядзе сістэмы труб, па якіх праводзіцца гарачая вада, пара для абагравання памяшканняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квант

(ням. Quant, ад лац. quantum = колькі)

найменшая колькасць, на якую можа змяняцца дыскрэтная па сваёй прыродзе фізічная велічыня (дзеянне, энергія і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)