Тальма́х ’палоска матэрыі для падтрымання параненай або пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), тальма́к ’перавязь; прывязь, прычэп’ (Скарбы). Хутчэй за ўсё, з польск. temlak, temblak ’прывязь у халоднай зброі’, ’перавязь для падтрымання хворай рукі’ — у выніку перастаноўкі зычных у сярэдзіне слова (ml > lm), што выводзяць з цюркскіх моў, параўн. тат. tämlik ’партупея для шаблі’ (Фасмер, 4, 40; Брукнер, 568; ЕСУМ, 5, 543). Гл. цямляк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трудано́шка ‘скураная сумка для грошай’ (Шат.). Першапачаткова, відаць, *трутаношка, параўн. рус. трутоно́ша, трудоно́ша ‘скураная сумачка, у якой насілі крэсіва, крэмень і трут’, пазней у выніку дээтымалагізацыі — трудоно́ска ‘швейны рабочы кашэль, сумка для швейнага прыбора, прылады, апарата’. Да трут, гл. Параўн. аналагічнае па ўтварэнні тырбано́шка ‘скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Бяльк.), відаць, у выніку збліжэння з торба, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́біла ’свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (КЭС, Інстр. II). Рус. вабило, в.-луж. wabidło ’вабік’, н.-луж. wabidło ’тс’, славац. vábidło ’прынада’, балг. ваби́ло ’сродак для вабення’, серб.-харв. ва́било. Прасл. утварэнне ад *vabiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кы́ць-кыць 1 ’ціп-ціп (да курэй)’ (Сл. паўн.-зах.). Падзыванне для курэй тэрытарыяльна вельмі абмежаванае (параўн. ДАБМ, 307).

Кыць-кыць 2 ’падзыванне для катоў’ (З нар. сл., Нар. лекс., Дразд.). Гл. кіці-кіці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дораб ’плецены кош’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раска́ты мн. л. ’двухкалёсны воз для вывазу лесу’ (Касп.), ’калёсы (воз) для возкі бярвенняў’ (Бяльк., Мат. Маг.). Ад раскаці́ць ’расцягнуць, развесці’, першапачаткова ’расцягнуць пярэднюю і заднюю частку воза, каб павялічыць яго даўжыню’, гл. каціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэге́ля, рагеля ’від кломлі (рыбалоўная прылада)’ (ТС). Укр. раге́ля ’рэдкая сетка для лоўлі ракаў’. Магчымая сувязь з літ. назвай палазоў для перацягвання бараны ragelės. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз 2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́бка, сто́пка, сцёпка ‘варыўня’, ‘малая хатка для гаспадарчых патрэб’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Янк. 1; пін., Шн.; Ян., Мат. Гом.), ‘сушыльня’ (Др.-Падб.), ‘памяшканне для авечак і цялят’ (Чач.). З істобка (гл. істопка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКТЭ́Т (італьян. ottetto ад лац. octo восем) у музыцы, 1) ансамбль з 8 выканаўцаў — інструменталістаў ці вакалістаў. Складаецца спецыяльна для выканання пэўных твораў, часам устойлівы калектыў.

2) Муз. твор для 8 салістаў-інструменталістаў (найчасцей камерныя творы ў санатнай цыклічнай форме) ці для 8 пеўчых галасоў.

т. 1, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕСАВО́З,

судна для перавозкі круглага лесу і піламатэрыялаў. Мае павялічаныя памеры грузавых люкаў, звычайна адну палубу, прыстасаванні для пагрузкі, перамяшчэння і выгрузкі грузаў. Грузавыя памяшканні прыстасаваны для ўкладкі лесаматэрыялаў асобнымі адзінкамі і ў пакетах. Грузападымальнасць да 30 тыс. т.

Да арт. Лесавоз. Лесавоз-пакетавоз.

т. 9, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)