цаца́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Птушка атрада курыных. Даўно хацелася .. [Мітрафану], каб побач з індыкамі і звычайнымі курамі пахаджвалі па двары і цацаркі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыркападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Па форме і выгляду падобны на будынак цырка. [Будынак ААН] нагадвае велізарны, на 40 паверхаў, запалкавы карабок са шкла і жалезабетону з дзіўнай цыркападобнай прыбудовай. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад чысціць.

2. у знач. прым. Апрацаваны чысткай (у 1 знач.). Жалезныя вырабы па апрацоўцы паверхні бываюць чышчаныя, лакіраваныя, нікеліраваныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́рствасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чэрствага. [Старая] нюхала, праводзіла ногцем па падрумяненай скарынцы, спрабуючы, відаць, на чэрствасць. Лынькоў. Таня паказала зусім новы бок сваёй душы, чэрствасць няўдзячнага эгаізму. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабуршэ́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.

Разм. Шамацець, шастаць. За дзвярыма хлюпаў дождж, вольны вецер шабуршэў саламянымі стрэхамі. Лынькоў. [Міхась] ішоў па ржэўніку, і ржэўнік шабуршэў пад нагамі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаро́н, ‑рану, м.

Абл. Шарпак. Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусцеў шарон. Чыгрынаў. Лена ішла па шаране, прыкрытым мяккім снегам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаста́к, ‑а, м.

Сярэбраная манета Польшчы і Вялікага княства Літоўскага вартасцю ў шэсць грошаў. [Зусь:] — Твая работа варта таго, каб я вылічваў з цябе [Юзіка] штодзень па шастаку. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.). Любіла [дзяўчына] выйсці ў поле і ісці дарогаю, якую перамятае, а то і зусім па шэрхлым цаліку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эбані́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эбаніту, зроблены з эбаніту. Эбанітавыя трубкі. □ Шылкін узяў аловак з эбанітавай вазачкі, стукаў ім па пальцах, бы пералічваў іх. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду. Па рашэнню абкома.. [Міна Азаравіч] разам з экспанатамі музея эвакуіраваўся ў самым пачатку .. [вайны]. Шамякін.

[Ад лац. exponatus — выстаўлены напаказ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)