закуры́ць², -уру́, -у́рыш, -у́рыць; зак.

1. што, чаго і без дап. Запаліць і пачаць курыць.

З. люльку.

2. Стаць курцом.

Ён рана закурыў.

|| незак. заку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́лы, -ая, -ае.

Пакрыты сажай, закураны.

Закурэлыя чалеснікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́ецца; зак.

1. Задыміцца.

На пажарніку вопратка закурэлася.

2. Падняцца віхрам.

Пыл закурэўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́ць¹, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Пакрыцца сажай, задыміцца¹.

Сцены ў лазні закурэлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Пачаць курэць.

Галавешка закурэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што) (разм.).

Скусаць, замучыць укусамі.

Закусалі камары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заку́сачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Грамадская сталовая, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закусі́ць¹, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што.

Моцна захапіць зубамі.

З. губу.

З. цуглі.

|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закусі́ць², -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; зак.

1. што, чым і без дап. Заесці выпітае (віно, гарэлку і пад.).

2. Крыху паесці, перакусіць перад дарогай (разм.).

|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заку́сванне, -я, н. і заку́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заку́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

1. гл. закусіць².

2. мн. -і, -сак. Ежа, страва, якой закусваюць.

Халодныя закускі.

На закуску (таксама перан.: пад канец, у заключэнне; разм.).

|| прым. заку́сачны, -ая, -ае.