высакавольтная іонная (газаразрадная) прылада; трохэлектродны кіравальны разраднік. Мае анод, халодны катод і дапаможны (падпальны) электрод. Бывае адкрыты (разрад адбываецца ў паветры) і герметызаваны (электроды размешчаны ў шкляной ці керамічнай абалонцы, запоўненай інертным газам). Выкарыстоўваецца ў асн. для фарміравання эл. імпульсаў для мадуляцыі высокачастотных ваганняў у магутных генератарных лямпах і магнетронах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕСІГНАЛІЗА́ЦЫЯ,
перадача на адлегласці дыскрэтнай інфармацыі аб стане падкантрольнага аб’екта (напр., «адкрыта» — «закрыта», «уключана» — «выключана») сродкамі тэлемеханікі; від тэлекантролю. Прызначана для аператыўнага кантролю за выкананнем каманд аператара, перадачы сігналу аб выхадзе параметраў аб’екта па-за дапушчальныя межы ці пра аварыю на аб’екце, а таксама для перадачы дыскрэтнай вымяральнай інфармацыі (гл.Тэлевымярэнні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКАЯ ВЕРХАВА́Я ПАРО́ДАконей.
Выведзена на конных з-дах Украіны скрыжаваннем тракененскай пароды, чыстакроўнай верхавой пароды, гановерскай і рус. верхавой парод. Выкарыстоўваюць у конным спорце, на с.-г. і трансп. работах.
Жывёлы масіўныя, моцнай канстытуцыі, з добра развітай мускулатурай. Выш. ў карку 160—165 см. Масць пераважна гнядая ці рыжая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРМЕ́НТНЫЯ Я́ДЫ,
рэчывы прыроднага цісінт. паходжання, якія тармозяць актыўнасць пэўных ферментаў. Ф.я. прыгнечваюць жыццёва важныя функцыі арганізма (напр., сінільная к-та і яе солі, злучэнні цяжкіх металаў і інш. прыгнечваюць акісляльныя ферменты і выклікаюць тканкавую гіпаксію). Могуць выкарыстоўвацца ў якасці ядахімікатаў, лекавых сродкаў, атрутных рэчываў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРГО́Н (франц. fourgon),
1) спецыялізаваны закрыты кузаў або прычэп грузавога ці грузапасажырскага аўтамабіля для перавозкі пэўных грузаў (харч. прадуктаў, мэблі, жывёлы і інш.). Бываюць агульнага прызначэння і спецыялізаваныя.
2) Вял. конная павозка для рознай паклажы з паўцыліндрычным дахам (з палатна, дошак або фанеры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТЫЦЭРКО́ІД (ад грэч. kystis пузыр + kerkos хвост + eidos выгляд),
разнавіднасць лічынкі стужачных чарвей — фіны. Цела падзелена на тулава і хвост, галоўка з прысоскамі ўкручана ўнутр тулава. Паразітуюць у поласці цела прамежкавага гаспадара (кольчатых чарвей, ракападобных, насякомых, малюскаў ці пазваночных жывёл). У арганізме канчатковага гаспадара (сабакі, ката) ператвараецца ў дарослага чарвяка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРААНА́ЛІЗ, электрагравіметрычны аналіз,
электрахімічны метад колькаснага аналізу, заснаваны на вызначэнні павелічэння масы рабочага электрода з прычыны накаплення на ім вызначаемага кампанента ў выніку электролізу. Вызначаемае рэчыва асаджваюць у выглядзе металу (яго аксіду) на папярэдне ўзважаным плацінавым катодзе (ці анодзе). Выкарыстоўваюць пры аналізе сплаваў, металаў і раствораў для электролізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТУА́РЫЙ (ад лац. aestuarium вусце ракі, якое затапляецца),
аднарукаўнае, лейкападобнае вусце ракі, якое расшыраецца ў бок мора ці акіяна. Утвараецца ў выніку падтаплення нізоўяў рачной даліны і пераўтвараецца пад уздзеяннем хвалевага, рачнога і прыліўнага фактараў (вусці ў выглядзе Э. маюць рэкі Конга, Об, Парана, Сена, Тэмза і інш.).