гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна. Складаецца з насцілу і набору (крапежныя і сувязныя бэлькі і інш.). Верхняя П. з’яўляецца асн. падоўжанай сувяззю корпуса, якая забяспечвае яго агульную трываласць і папярочную жорсткасць. Ніжнія П. служаць для падзелу грузавых памяшканняў па вышыні (на грузавых суднах), размяшчэння пасажыраў (на пасаж. суднах), тэхнал. абсталявання (напр., на рыбаапрацоўчых суднах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РДУБІЦЫ (Pardubice),
горад у цэнтр. частцы Чэхіі, на р. Лаба. Засн. ў 13 ст. Каля 110 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., радыёэлектронная, эл.-тэхн., лёгкая, харчовая. Горад-запаведнік. Шматлікія арх. помнікі пераважна 16 ст.З канца 19 ст. праводзяцца буйнейшыя міжнар. спаборніцтвы па конным спорце (Вял. Пардубіцкі стыпл-чэйз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ХЦІН Анатоль Якаўлевіч (н. 8.3.1931, в. Калінаўка Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. канструктар выліч. тэхнікі. Брат В.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). У 1965—91 у Мінскім НДІЭВМ (нач. аддзела). Адзін з распрацоўшчыкаў мадэлей адзінай сістэмы ЭВМ і перыферыйных прылад да іх. Навук. працы па прыладах выліч. тэхнікі, сістэмах кіравання. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧА́ТНАЯ СХЕ́МА,
вузел электра- ці радыёапаратуры, выраблены метадам пячатнага мантажу; схема (рысунак) размяшчэння праваднікоў току з кантактнымі пляцоўкамі на пячатнай плаце. Па таўстаплёначнай тэхналогіі (гл.Плёначная тэхналогія) наносяцца токаправодныя дарожкі (плёначныя аналагі правадоў), рэзістары, кандэнсатары, шпулі індуктыўнасці, трансфарматары і інш. элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУСЛА́Н»,
Ан-124, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1980-я г. ў КБ А.К.Антонава. Мае 4 турбавентылятарныя рухавікі з узлётнай цягай кожнага па 230 кН. Узлётная маса 405 т, скорасць 800—850 км/гадз, далёкасць палёту 16,5 тыс.км. Можа перавозіць груз 150 т на адлегласць 4500 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПО́ЖНІКАЎ Аляксандр Рыгоравіч (15.10.1950, с. Багалюбава Холм-Жыркоўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі і суд. медыцыны. Праф. (1994). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1973). У 1982—96 у Віцебскім мед. ін-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы памарфал. зменах у органах і тканках пры іх гніенні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́СВА,
рака ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р.Зальвянка (бас.р. Нёман). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 135 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Рудзевічы, цячэ папаўд.-ўсх. частцы Ваўкавыскага ўзв., упадае ў р. Зальвянка за 2 км на З ад в. Хамічы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЮ́Р (Saussure) Арас Бенядзікт (17.2.1740, г. Жэнева, Швейцарыя — 22.1.1799),
швейцарскі прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў апісальнай геалогіі. У 1762—86 праф. натурфіласофіі ў Жэневе. Першым даследаваў геал. будову Альпаў, ахарактарызаваў пашыраныя там горныя пароды і ўмовы іх залягання. Навук. працы па батаніцы, метэаралогіі, руху ледавікоў і інш. Яго імем названы тонказярністы агрэгат мінералаў — сасюрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІ́М III (Selim III; 24.12.1761, Стамбул — 28.7.1808),
турэцкі султан [1789—1807]. Набыў вядомасць спробамі рэфармаваць Асманскую імперыю. Па яго даручэнні была намечана і часткова ажыццёўлена праграма пераўтварэнняў у ваен., эканам. і фін. сферах на еўрап. ўзор (нізам- і джэдзід). Сутыкнуўшыся з моцным супраціўленнем кансерватыўных колаў, ён быў вымушаны скасаваць рэформы. 29.5.1807 скінуты янычарамі і праз год забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЯЛКО́Т,
горад на ПнУ Пакістана, у прав. Пенджаб, за 15 км ад граніцы з Індыяй. Каля 400 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Вытв-сцьхірург. і муз. інструментаў, спарт. інвентару. Цэнтр саматужных рамёстваў: выраб метал. посуду, ручное дыванаткацтва, разьбярства па дрэве і метале.