фарма́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

2. Сістэма поглядаў, перакананняў, уласцівая якому-н. перыяду грамадскага жыцця.

Чалавек новай фармацыі.

3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).

|| прым. фармацы́йны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маркі! (у 1, 2 знач.). // Які ажыццяўляецца пры дапамозе марак ​1 (у 1 знач.). Марачная сістэма кантролю.

2. Пэўнай маркі ​1 (у 3 знач.); пэўнай якасці, гатунку. Марачная сталь. Марачнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне поту. Патагонныя сродкі. // у знач. наз. патаго́ннае, ‑ага, н. Сродак, лякарства, якія выклікаюць ўзмоцненае выдзяленне поту. Прапісаць патагоннае. Выпіць патагоннае.

2. перан. Які надта стамляе, вымотвае ўсе сілы. Патагонная сістэма працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтраліза́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цэнтралізаваць і стан паводле знач. дзеясл. цэнтралізавацца. Цэнтралізацыя дзяржавы. Цэнтралізацыя зямель. Працэс цэнтралізацыі капіталу.

2. Кіраванне чым‑н. з адзінага цэнтра.

•••

Дыспетчарская цэнтралізацыя — сістэма кіравання стрэлкамі і святлафорамі на чыгуначных станцыях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕРСО́ПА,

вадаспад у Зах. Гатах, на р. Шараваты, у Індыі. Сістэма з 4 каскадаў (агульная выш. 252 м). ГЭС.

т. 5, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛЫХАВЫ́Я КО́СТАЧКІ,

касцявая гукаправодная сістэма сярэдняга вуха пазваночных жывёл і чалавека. Гл. ў арт. Вуха, Барабанная перапонка, Барабанная поласць.

т. 15, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мажарыта́рны

(фр. majoritaire, ад majorite = большасць)

які належыць да большасці, заснаваны на большасці;

м-ая сістэма — сістэма выбараў, пры якой прымаюцца ў разлік толькі галасы, пададзеныя за кандыдата, што атрымаў большасць галасоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

buddy [ˈbʌdi] n.

1. infml дру́жа, ся́бар

2. ся́бар, партнёр;

The school uses a buddy system to pair newcomers with older students. У школе выкарыстоўваецца сістэма шэфства старэйшых вучняў над навічкамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Трыясавы перыяд (сістэма) 9/276; 10/314; 12/14, 37

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кардыльеры (горная сістэма) 3/572; 4/570; 5/365, 440

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)