1. Навука пра будову і форму арганізмаў, рэчываў і пад. Марфалогія жывёл. Марфалогія раслін.
2. Сукупнасць форм слоў якой‑н. мовы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.
[Ад грэч. morphē — форма і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парша́, ‑ы, ж.
1. Заразная хвароба звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струны і рубцы. //Разм. Струпы, высыпка на целе.
2. Захворванне сельскагаспадарчых раслін, якое характарызуецца паверхневым пашкоджаннем тканак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыпнёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скрыпню. Скрыпнёвае лісце.// Зроблены, прыгатаваны са скрыпеню. Скрыпнёвая настойка.
2.узнач.наз.скрыпнёвыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца скрыпень, фуксія і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смярдзю́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Невялікі драпежны звярок з каштоўным футрам, які выдзяляе смярдзючы рэзкі пах; скунс.
2. Назва розных раслін (траў), якія вызначаюцца вострым непрыемным пахам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страфа́нт, ‑у, ДМ ‑нце, м.
1. Трапічныя ліяны, а таксама кусты, з насення якіх здабываюць страфанцін.
2. Настойка з насення гэтых раслін, якая выкарыстоўваецца як лекавы сродак пры некаторых захворваннях сэрца.
[Ад грэч. strophē — кружэнне, абарот і anthos — кветка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвашчо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хвашчу. Хвашчовае карэнішча.// Які ўтварыўся з хвашчу. Хвашчовы торф.
2.узнач.наз.хвашчо́выя, ‑ых. Сямейства вышэйшых споравых травяністых раслін, да якога адносяцца хвашчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДРАЎНЕ́ННЕ, лігніфікацыя,
змяненне клетачных абалонак раслін пад уздзеяннем лігніну, які запаўняе прамежкі паміж мікрафібрыламі цэлюлозы. Абалонка клеткі пры гэтым страчвае эластычнасць, робіцца цвёрдая, павялічваецца агульная трываласць расліны, устойлівасць абалонкі клеткі супраць мікраарганізмаў і грыбоў. Адраўненне клетачных абалонак характэрна для ўсіх вышэйшых раслін, акрамя імхоў. Адраўнелыя клеткі ўтвараюць драўніну і склеранхіму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАТРАПІ́ЗМ [ад гідра... + трапізм(ы)],
рэакцыя арыентавання жывёл, органаў раслін (асабліва каранёў) у напрамку да больш або менш (радзей) вільготнага асяроддзя. Бывае станоўчы (напр., пры нераўнамерным размеркаванні вільгаці ў глебе карані раслін, дажджавыя чэрві і інш. накіроўваюцца ў больш вільготныя ўчасткі) і адмоўны (напр., спарангіяносцы многіх плесневых грыбоў растуць у бок ад вільготнага субстрату).