страбаско́п
(ад гр. strobos = кручэнне + -скоп)
дэманстрацыйны або кантрольна-вымяральны аптычны прыбор для атрымання рухомых вобразаў аб’екта, а таксама для фіксацыі асобных фаз руху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камі́н
(ням. Kamin < лац. caminus, ад гр. kaminos = печ)
1) печ у пакоях з шырокай адкрытай топкай;
2) электрычны або газавы прыбор для абагрэву пакоя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
блінк-кампара́тар
(ад англ. blink = мігцець + кампаратар)
прыбор для параўнання дзвюх фатаграфій аднаго і таго ж участка неба, якія атрыманы ў розны час адным тэлескопам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пеленга́тар
(ад пеленгаваць)
прыбор, які выкарыстоўваецца ў марской і паветранай навігацыі для вызначэння вуглавых напрамкаў (пеленгаў) на берагавыя або плывучыя аб’екты, зоркі, сонца і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
та́ймер
(англ. timer)
прыбор, які пасля сканчэння зададзенага прамежку часу аўтаматычна ўключае ці выключае машыну, апарат або сігналізуе аб наступленні моманту іх уключэння ці выключэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыгатро́н
(ад англ. trigger = пускавое ўстройства + -трон)
трохэлектродны газаразрадны прыбор з халодным катодам і кіруемым іскравым разрадам, які выкарыстоўваецца ў якасці камутатара ў розных устройствах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэнзо́метр
(ад лац. tensus = напружаны + -метр)
прыбор для вымярэння дэфармацый, якія выклікаюцца механічным напружаннем у цвёрдых целах (напр. у дэталях машын, канструкцыях, збудаваннях і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эпіско́п
(гр. episkopos = які глядзіць на што-н.)
аптычны прыбор для праектавання на экран адлюстравання непразрыстых малюнкаў або прадметаў пры дапамозе адбітага ад іх святла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камута́тар
(рус. коммутатор, ад лац. commutare = мяняць, перамяняць)
1) прыбор для замыкання электрычнага ланцуга або для змянення напрамку току;
2) прыстасаванне для ручнога злучэння тэлефонных ліній.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дынамо́метр
(ад дынама- + -метр)
прыбор для вымярэння велічыні механічнай сілы, напр. сілы ціску ў прасах, сілы цягі ў лакаматывах, аўтамашынах, сілы розных мышачных груп чалавека; сілометр.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)