галі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Тонкі адростак на ствале дрэва; сук з веццем.

Бярозавая г.

2. Адгалінаванне ад чаго-н. галоўнага, асноўнага.

Бакавая г. роду.

|| прым. галі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| памянш. галі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.); прым. галі́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасна́, -ы́, мн. со́сны і (з ліч. 2, 3, 4) сасны́, со́сен і -сна́ў, ж.

Хваёвае вечназялёнае дрэва з доўгімі іголкамі і акруглымі шышкамі.

Заблудзіць у трох соснах — не змагчы разабрацца ў чым-н. простым.

|| памянш.-ласк. сасо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сасно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарта́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Грамадзянін Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся вынослівасцю, цярплівасцю, вялі суровы лад жыцця.

Лагер спартанцаў.

2. Чалавек, які задавольваецца самым неабходным, адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы лад жыцця.

|| ж. спарта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. спарта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж.

1. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў.

2. Адно сцябло саломы.

|| памянш. сало́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хапацца за саломінку — спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыгу́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху цягнікоў.

Пракласці чыгунку.

Рамонт чыгункі.

2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе.

Працаваць дыспетчарам на чыгунцы.

3. Чыгунная печка (разм.).

|| прым. чыгу́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна.

Шчыліны ў асфальце.

Глядзельная ш.

2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі.

Схавацца ў шчыліну.

Галасавая шчы́ліна — праход паміж галасавымі звязкамі.

|| памянш. шчы́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчы́лінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Адбітак часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі; сама частка такога набору. Заранік пайшоў у сельгасаддзел знаёміцца з планамі, матэрыяламі, гранкамі набраных у чарговы нумар артыкулаў і заметак. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажы́нкі, нак; адз. няма.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дажынаць.

2. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Людзі звозілі ў гумны жыта, канчалі жаць ярыну. Спраўлялі дажынкі. Каваль. Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Песня, якую спяваюць, калышучы дзіця. Глухаватым, асіплым голасам ён запеў калыханку: — Люлі-люлі, люлі-люлі... Усе курачкі паснулі. Лынькоў. І маці так, застаўшыся з сынком, пакорміць і спявае калыханку. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Чорны дробны вінаград без костачак.

[Ад геагр. назвы.]

кары́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да карына; невялікая карына. Антон нервова пальцамі адкалупаў нейкую карынку на зрубе калодзежа. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)