бел. сцэнічны танец, у якім сінтэзаваны тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Муз. памер . Тэмп умераны. Створаны К.Мулерам для пастаноўкі нац. балета «Князь-возера» В.Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, самадз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН (Юрый Мікалаевіч) (1.4.1937, г. Курган, Расія — 28.6.1983),
бел. кінаакцёр і рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1959). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965 дэбютаваў як рэжысёр (кароткаметражны маст. фільм «Снежны конь»). Здымаў дакумент. («Людзям на заглядзенне», 1965, «Брэсцкая крэпасць», 1967) і тэлевізійныя [«Побач з вамі», 1967, «Вашынгтонскі карэспандэнт» (3 серыі) і «Міравы хлопец», абодва 1972, «Вялікае супрацьстаянне», 1974, «Антаніна Брагіна», 1978, «Звон адыходзячага лета», 1979] фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ КАМІСАРЫЯ́Т,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1917—18. Створаны 28.11.1917 у г. Тбілісі меншавікамі, эсэрамі, дашнакамі і мусаватыстамі пры падтрымцы краін Антанты. Кіраўнік Я.Гегечкоры. Праводзіў палітыку на адрыў Закаўказзя ад Сав. Расіі. 26.3.1918 скасаваны Закаўказскім сеймам, выканаўчая ўлада перайшла да Закаўказскага часовага ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВУ́Л (цюрк. стража),
узброенае падраздзяленне для аховы і абароны баявых сцягоў, ваен. і дзярж. аб’ектаў, аддання вайсковых ушанаванняў і інш. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь К. падзяляюцца на гарнізонныя і ўнутраныя, бываюць пастаянныя або часовыя, правілы арганізацыі нясення каравульнай службы рэгламентуюцца Часовым статутам гарнізоннай і каравульнай службаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 6.6.1926, в. Дусаеўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (1967). З 1952 у Дзярж.нар. хоры Беларусі. У 1954—95 артыст хору Нац.акад.т-ра оперы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Дзмітрый Васілевіч) (11.2.1920, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. —20.12.1998),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор дзіцячага аркестра нар. інструментаў Мінскай дзіцячай муз. школы №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛА́ЎНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,
прынятая ў гіст. л-ры назва бяскроўнага дзярж. перавароту 1688—89 у Англіі (звяржэнне караля Якава II Сцюарта, абвяшчэнне каралём Вільгельма III Аранскага пры абмежаванні каралеўскай улады), які канчаткова адхіліў абсалютызм як форму праўлення і ўсталяваў у краіне канстытуцыйную манархію. Гл.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Дзмітрый Аляксеевіч) (26.9.1903, Масква — 18.6.1969),
акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага). Пастаноўкі Арлова вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).
Літ.:
Вішкароў Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.А.Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;
Бурьян Б., Лисневский И. На театральных перекрёстках. Мн., 1967.