1) у цывільным праве дагавор, паводле якога адзін бок (падрадчык) абавязваецца на сваю рызыку выканаць пэўную работу па заданні другога боку (заказчык). Работы выконваюць з матэрыялаў падрадчыка або заказчыка, заказчык абавязваецца прыняць і аплаціць вынікі работы. Парадак заключэння дагавораў на падрад, правы і абавязкі іх удзельнікаў рэгламентуюцца заканадаўствам. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь грамадзянін можа прыняць на сябе выкананне работы па П. ў выпадку, калі гэта не забаронена законам. Падрадчык, які выконвае работу з свайго матэрыялу, нясе адказнасць за яго якасць. Калі з закона або з дагавора не вынікае, што падрадчык павінен выканаць работу асабіста, ён мае права прыцягнуць для выканання работ інш. асоб (субпадрадчыкаў). Са згоды генеральнага падрадчыка заказчык можа заключаць дагаворы на выкананне асобных работ. Спец. правілы існуюць для асобных відаў П. (бытавы П., П. на буд-ва, выкананне праектных, вышукальных работ і інш.).
2) Форма арг-цыі працы, заснаваная на замацаванні за пэўным калектывам часткі або ўсяго аб’ёму работ па вытв-сці прадукцыі, аказанні паслуг (напр., калектыўны П., брыгадны П.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1432,
заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены ад імя караля польскага Ягайлы як вярх. князя літоўскага і рускага яго ўпаўнаважанымі пасламі са згоды новага вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча ў Гродне 15.10.1432, у дзень заключэння новай уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Меў на мэце схіліць на бок Жыгімонта баярства, што падтрымлівала вял.кн.Свідрыгайлу. Паводле П. правасл.бел. і ўкр. князі і баяры ўраўноўваліся ў асабістых і маёмасных правах з феадаламі-католікамі. Ім гарантавалася недатыкальнасць маёнткаў як спадчынных, так і дадзеных вял. князямі, права вольнага распараджэння землямі, дазвалялася займаць дзярж. пасады ў Віленскім і Трокскім ваяв., уступаць з літ. баярамі ў гербавае братэрства (набываць гербы). Такім чынам, на правасл. баярства былі пашыраны Прывілей 1387 і Гарадзельскі прывілей 1413. Аднак фактычна П. 1432 дзейнічаў толькі на тэр.зах. часткі Беларусі. Бел. і ўкр. феадалы ў сваёй масе не падтрымалі Жыгімонта і выступілі супраць падпарадкавання Польшчы. Яны ўступалі ў войска Свідрыгайлы, разгаралася феад. вайна (гл.Свідрыгайлы паўстанне 1432—39). Гэта вымусіла Жыгімонта выдаць Прывілей 1434. П. 1432 напісаны на лац. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛЬСА́РЫ (англ. pulsars скарачэнне ад Pulsating Sources of Radioemission пульсуючыя крыніцы радыёвыпрамянення),
касмічныя крыніцы імпульснага эл.-магн. выпрамянення. Адкрыты ў 1967 Э.Х’юішам (Вялікабрытанія). Вядома некалькі соцень П. Перыяды паўтарэння імпульсаў 0,002—4 с. Выпрамяненне мае нецеплавую прыроду. Большасць П. выпрамяняе ў радыёдыяпазоне ад метровых да сантыметровых хваль. П. ў Крабападобнай туманнасці і некаторыя інш. выпрамяняюць таксама ў аптычным, рэнтгенаўскім і гама-дыяпазонах. П. атаясамліваюць з нейтроннымі зоркамі, што хутка верцяцца. Выпрамяненне распаўсюджваецца ў малым цялесным вугле і накіроўваецца ў бок назіральніка праз прамежкі часу, роўныя перыяду вярчэння зоркі. Малыя перыяды і высокая стабільнасць імпульсаў (змена за перыяд меншая за 10−14 с) абумоўлены, адпаведна, хуткім вярчэннем зоркі (да некалькіх дзесяткаў абаротаў за секунду) і стабільнасцю перыяду яе вярчэння. Энергія вярчэння зоркі пераўтвараецца ў энергію выпрамянення, таму перыяд вярчэння зоркі (перыяд П.) паступова павялічваецца. Назіранні П. выкарыстоўваюцца для вывучэння будовы Галактыкі, даследавання міжзорнага і міжпланетнага асяроддзяў, праверкі агульнай тэорыі адноснасці і інш.
Літ.:
Смит Ф.Г. Пульсары: Пер. с англ.М., 1979;
Манчестер Р.Н., Тейлор Дж.Х. Пульсары: Пер. с англ.М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІТ (Smith) Адам (5.6.1723, Керколды, Вялікабрытанія — 17.7.1790),
шатландскі эканаміст і філосаф; класік эканам. навукі. Вучыўся ва ун-тах Глазга (1737—40) і Оксфарда (1740—46). Праф. логікі (1751), філасофіі (1752—63) ун-та Глазга. Гал. яго праца «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776). У аснове вучэння С. было разуменне, што эканам. законы, як і законы прыроды, вызначаюць развіццё грамадства. Адыграў важную ролю ў распрацоўцы тэорыі прац. вартасці. Даказаў, што вартасць стварае не толькі праца ў пэўнай галіне, а ўсякая праца ў кожнай галіне вытв-сці. Упершыню прааналізаваў класавую структуру грамадства; вылучаў 3 класы: землеўладальнікаў, наёмных рабочых і капіталістаў. Распрацаваў тэорыю зямельнай рэнты, у якой нароўні з навук. палажэннямі былі і памылковыя. Супярэчлівай была і яго тэорыя заработнай платы. Абараняў свабодную канкурэнцыю. Лічыў, што функцыі дзяржавы павінны абмяжоўвацца абаронай краіны, барацьбой са злачынствам і ажыццяўленнем тых гасп. мерапрыемстваў у эканам. жыцці, якія не пад сілу прамысл. буржуазіі. Навук.бок вучэння С. значна паўплываў на развіццё паліт. эканоміі ў свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛІЧ Юрый Карнеевіч (8.7.1900, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 26.8.1976),
украінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1970). Вучыўся ў Кіеўскім камерцыйным ін-це (1917—18). Друкаваўся з 1917. Пачынальнік прыгодніцкага і навук.-фантаст. жанраў ва ўкр. л-ры: раман «Апошні Эйджавуд» (1926), раман-памфлет «Сорак восем гадзін» (1933), зб.апавяд. «Прыгожыя катастрофы» (1935). Аўтар сатыр. кніг «Паўтара чалавека» (1927), «Фальшывая Мельпамена» (1928), «Па той бок сэрца» (1930), аўтабіягр. трылогіі «Дзяцінства», «Нашы тайны», «Васемнаццацігоддзе» (1936—38). У зб-ках апавяд. і нарысаў «Мірныя людзі», «Бітва» (абодва 1943), раманах «Яны не прайшлі» (1946), «Мы разам былі ў баі» (1948) тэма Вял.Айч. вайны. У кнігах «Пасля вайны» (1947), «Дзень пачынаецца рана» (1950), «Аб добрым у людзях» (з М.Рыльскім, 1965) пасляваен. жыццё, раманы «Світанне над морам» (1953), «Мір хацінам, вайна палацам» (1958), «Раве і стогне Днепр шырокі» (1960) пра грамадз. вайну на Украіне. Аўтар мемуараў «Аповед пра непакой...» (кн. 1—3, 1968—72), п’ес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́Т,
бясконцы ў часе і прасторы і бязмежна разнастайны па сваіх формах свет; усё, што існуе. У шырокім сэнсе С. з’яўляецца прадметам вывучэння ўсяго прыродазнаўства, кожная з галін якога даследуе пэўны бок С. У больш вузкім сэнсе навукай пра С. з’яўляецца астраномія. Будову С. як цэлага вывучае касмалогія.
Развіццё ўяўленняў пра С. прайшло некалькі этапаў. У старажытнасці пад С. разумелася населеная частка Зямлі. У Стараж. Грэцыі ўяўленні пра С. звязаны з адкрыццём шарападобнасці Зямлі, аддаленасці нябесных свяціл (Піфагор, Арыстоцель) і гіпотэзай пра рух Зямлі (Філалай, Арыстарх Самоскі). У сярэдневякоўі ўсталявалася геацэнтрычная сістэма свету Пталамея. Пераварот ва ўяўленнях пра С. звязаны з канцэпцыямі М.Каперніка (гл.Геліяцэнтрычная сістэма свету), у якой Зямля разглядалася як звычайнае нябеснае цела, і Дж.Бруна, які прыйшоў да высновы пра бясконцасць зорнага С. З 19 ст. С. даследаваўся як зорная сістэма Млечнага Шляху (Галактыка). Новы этап у развіцці ўяўленняў пра С. звязаны з абгрунтаваннем у 20 ст. існавання інш. галактык і пераходам да вывучэння Метагалактыкі, ажыццяўленнем запуску першых штучных спадарожнікаў Зямлі і асваеннем касм. прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНІ́ЦКІ (Siennicki) Людвік (2.2.1677—24.1.1757),
падарожнік і мемуарыст, даследчык Сібіры. З бел. шляхецкага роду герба «Бонча». Вучыўся ў Віленскай евангелісцкай школе. У пач. 18 ст. адміністратар Магілёўскай эканоміі, віцэ-губернатар Быхава, падстолі ВКЛ. У Паўночную вайну 1700—21 палкоўнік, камандзір Бел. дывізіі. У 1707 разам са стрыечным братам ген. К.Сяніцкім здрадзіў каралю Аўгусту II — саюзніку Расіі і перайшоў на бок прашвед. групоўкі кн. Сапегаў. Адзін з кіраўнікоў Быхава абароны 1707; узяты ў рас. палон і ў 1709 сасланы ў Сібір (Табольск, потым Якуцк), адкуль вярнуўся на радзіму ў 1722. У сваіх мемуарах «Дакумент асаблівай міласэрнасці божай...» (Вільня, 1754) даў заснаваныя на ўласных назіраннях каштоўныя этнагр. апісанні якутаў і інш. сібірскіх народаў — хантаў, чукчаў, эвенкаў, юкагіраў, звесткі пра Японію (са слоў яп. палонных, што пацярпелі караблекрушэнне ў Ахоцкім м.).
Літ.:
Кучинский А. Описание Сибири XVIII в.: (Материалы Л.Сеницкого о сибирских аборигенах и их культуре) // Сов. этнография. 1972. № 1;
Могилевская хроника Т.Р.Сурты и Ю.Трубницкого // Полн. собр. рус. летописей. М., 1980. Т. 35.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЦДЖЭ́РАЛЬД (Fitzgerald) Фрэнсіс Скот (24.9.1896, г. Сент-Пол, штат Мінесота, ЗША — 21.12.1940),
амерыканскі пісьменнік, кінасцэнарыст. Вучыўся ў Прынстанскім ун-це (1913—17). З 1924 жыў у Парыжы і на Рыўеры, з 1937 у Галівудзе. У раманах «Па гэты бок раю» (1920), «Цудоўныя і праклятыя» (1922), «Вялікі Гэтсбі» (1925), «Ноч пяшчотная» (1934), «Апошні магнат» (апубл. 1941. незавершаны), зб-ках навел «Аповеды джазавага стагоддзя» (1922), «Усе гэтыя сумныя маладыя людзі» (1926) тэмы «страчанага пакалення», «амерыканскай мары» і «амерыканскай трагедыі», згубнага ўздзеяння багацця на лёс таленавітай асобы. Аўтар аўтабіягр.кн. «Крах» (поўнасцю апубл. ў 1946), п’ес, шматлікіх кінасцэнарыяў і інш. Яго проза, пераважна рэаліст., адметная экспрэсіўнасцю, глыбокім лірызмам, драматызмам увасобленых у ёй падзей, часта з аўтабіягр. элементамі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—3. М., 1993;
Портрет в документах: Худож. публицистика. М., 1984.
Літ.:
Горбунов А.Н. Романы Ф.С.Фицджеральда. М., 1974;
Тернбулл Э. Скотт Фицджеральд: Пер. с англ.М., 1981;
Кухалашвили В.К. Фицджеральд и американский литературный процесс 20—30 гг. XX в. Киев, 1983.