фі́жмы, ‑аў; адз. няма.
Уст.
1. Шырокі каркас, зроблены з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры.
2. Шырокая спадніца на такім каркасе.
[Ад ням. Fischbein — кітовы вус.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харва́ты, ‑аў; адз. харват, ‑а, М ‑ваце, м.; харватка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. харваткі, ‑так; ж.
Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Харватыі, што ўваходзіць у склад СФРЮ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ява́нцы, ‑аў; адз. яванец, ‑нца, м.; яванка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. яванкі, ‑нак; ж.
Інданезійскі народ, які жыве на некаторых астравах Малайскага архіпелага (Яве, Суматры, Калімантане і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́лы, ‑аў; адз. гал, ‑а, м.
1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія ў 4–1 стст. да н. э. насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі і Бельгіі.
2. Уст. паэт. Французы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́плескі, ‑аў; адз. няма.
Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння, удзячнасці. Калі слова было дадзена Малашкіну, зала прывітала яго воплескамі. Пестрак. Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́цікі, ‑аў; адз. боцік, ‑а, м.
1. Памянш. да боты.
2. Від жаночага абутку. Волька пераабулася ў боцікі, апранула паліто, і.. [дзяўчаты] выйшлі з пакоя. Даніленка.
3. Тое, што і аканіт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́бахі, ‑аў; адз. няма.
Разм.
1. Вантробы, кішкі. Бэбахі выпусціць.
2. Груб. Зношаныя рэчы, лахманы. Юста рассцілае нейкія бэбахі на тапчане, куды і пераходзіць Ганна разам з народжаным сынам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаго́жы, ‑аў; адз. няма.
Абл. Сані-развалкі для перавозкі грузаў; розвальні. Лагожы, здаецца, дзяруць снег; цяжкія, з шырокімі новымі палазамі, .. яны, звальваючыся з гору ў цалік, лезуць да зямлі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марцыпа́н, ‑а, м.
1. Цеста, прыгатаванае з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам; кандытарскія вырабы з гэтага цеста.
2. звычайна мн. (марцыпа́ны, ‑аў). Пра што‑н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.
[Ням. Marzipan ад іт. marzapane.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́гма, ‑ы, ж.
1. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і гістарычных умоў.
2. звычайна мн. (до́гмы, ‑аў). Асноўныя палажэнні якога‑н. вучэння. Догмы рыжскага права.
[Грэч. dogma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)