зако́чваць гл. закаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закрада́цца і закра́двацца гл. закрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Даткнуцца да каго-, чаго-н. пры руху.

Куля закранула косць.

З. самалюбства (перан.).

2. перан., што. Пры размове, гутарцы спыніцца на чым-н., звярнуць увагу на што-н.

З. балючае пытанне.

|| незак. закрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закра́паць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Пачаць крапаць.

Пад вечар закрапаў дожджык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закра́са, -ы, ж.

Прыправа ў ежу.

Сала — найлепшая з. для першых страў.

Няма мяса, то і жук не з. (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закра́сіць, -ра́шу, -ра́сіш, -ра́сіць; -ра́шаны; зак., што.

Палажыць у што-н. закрасу; заправіць.

З. капусту смятанай.

|| незак. закра́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закра́сціся, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак.

1. Пранікнуць куды-н. крадком, употай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Непрыметна з’явіцца, узнікнуць.

Закралася падазронасць.

|| незак. закрада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і закра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць кратацца; варушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закра́таць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць кратаць; варушыць.

З. пальцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што (спец.).

Скроіць, выкраіць.

|| незак. закро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закро́й, -ю, м.

|| прым. закро́йны, -ая, -ае.