Разм.Тое, што і чараціна. На Тварыцкага .. [кравец] глянуў толькі тады, калі той вырваў чароціну, пачаў Зрабіць на кавалачкі і кідаць у спакойную плынь вады.Чорны.На чароцінах сядзелі стракозы з празрыстымі крыльцамі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і чвякаць. Спрытна падбіраючы пачастунак, .. [лось] моцна чмякаў і, відаць, ад задавальнення ківаў сваімі прыгожымі, расхіленымі на бакі лапатападобнымі рагамі.Ляўданскі.Зямля набракла, боты чмякалі па гразі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
Разм.Тое, што і шархацець. На шыбах шарахціць сухі снег.Шамякін.За лугам, калі пачаліся палі, пад нагамі ў нас шарахцела спачатку ржышча, пасля пачалося вялікае поле бручкі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шны́парыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Корпацца, поркацца. У бакоўцы, у каморы стары Пракоп доўга шныпарыўся.Баранавых.
2.Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Натоўп гудзе, варушыцца. Шныпарацца пад нагамі дзеці.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіёнства, ‑а, н.
Тое, што і шпіянаж; вышукванне, высочванне каго‑, чаго‑н. Яму [следчаму] было дастаткова ўпэўненасці каменданта паліцыі і некаторых паліцэйскіх, што толькі грамадоўцы маглі забіць Сашку, помсцячы за яго правакацыі і шпіёнства.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстаты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць экстатычнага. Тое, што мы чытаем у Грамыкавай «нібы паэме», — гэта ўжо такая экстатычнасць, такое жаданне абы падражніць аматара старызны, такая самацэннасць навацый, якія чэрпаюць, як правіла, з саміх сябе.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́нтрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
1.Тое, што і эксцэнтрычнасць 1 (у 2 знач.). Эксцэнтрыка характараў суседнічае з глыбокім псіхалагічным аналізам учынкаў.«Маладосць».
2. Жанр тэатральнага, цыркавога спектакля, пабудаваны на выкарыстанні эксцэнтрычных прыёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́міна, ‑ы, ж.
Разм.Тое, што і яма. Вуліца была ў ямінах, калдобінах.Хведаровіч.Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні.Бядуля.Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панэ́ль
(ням. Paneel)
1) плоская пліта завадскога вырабу як частка сцяны будынка;
2) драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні;
3) частка электрычнага шчыта, пульта кіравання, прыбора, на якой размешчана сігнальная, кантрольная, вымяральная і іншая апаратура;
4) тое, што і тратуар.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
same
[seɪm]
adj., pron.
1) такі́ са́мы, така́я са́мая, тако́е са́мае
Her name and my name are the same — Е́йнае імя́ і маё імя́ — такі́я са́мыя
2) то́й са́мы, та́я са́мая, то́е са́мае
а) We came back the same way we went — Мы вярну́ліся той са́май даро́гаю, яко́ю туды́ йшлі́
б) the same as — той са́мы, што і
3) гэ́ты ж, той жа
•
- all the same
- just the same
- the same
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)