адпі́ць, адап’ю́, адап’е́ш, адап’е́; адап’ём, адап’яце́, адап’ю́ць; адпі́ў, -піла́, -ло́; адпі́; адпі́ты; зак.
1. што і чаго. Выпіць крыху, частку чаго-н.
А. квасу.
А. паўшклянкі малака.
2. Скончыць піць (разм.).
|| незак. адпіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бубні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; незак., што і без дап. (разм.).
1. Біць у бубен, барабаніць.
2. перан. Гаварыць хутка, неразборліва, манатонна.
Б. сабе пад нос.
|| зак. прабубні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ва́рвар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У старажытных грэкаў і рымлян: пагардлівая назва чужаземца.
2. Некультурны, грубы, жорсткі чалавек.
Фашысцкія варвары.
|| ж. ва́рварка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 2 знач.; разм.).
|| прым. ва́рварскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адамкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адчыніцца; стаць незамкнёным.
Замок лёгка адамкнуўся.
2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе.
|| незак. адмыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аддзе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
1. Наданне якога-н. пэўнага выгляду (шляхам рамонту, апрацоўкі, аздаблення і пад.).
А. кватэры.
2. Тое, што служыць упрыгожаннем, аздобай чаго-н.
Карункавая а.
|| прым. аддзе́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Аддзелачныя работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абіра́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ра́л (разм.).
Той, хто бессаромна, нахабна абірае каго-н. або бярэ з другога непамерную плату, запрошвае вялікую цану.
Абіралы давялі да галечы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак.
1. што. Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся.
2. каго (што). Моцна збіць, пабіць (разм.).
З. варожыя войскі.
3. што. Перабіць, паламаць (разм.).
З. усю пасуду.
|| незак. змало́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зні́зу, прысл.
1. З ніжняга боку, унізе.
Хлеб падгарэў з.
З. даверху.
Глядзець з. ўверх на каго-н. (таксама перан.: адносіцца да каго-н. з глыбокай павагай).
2. перан. З боку шырокіх мас народа.
Рух пачаўся з.
Крытыка з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
індывідуалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й, -зава́ны; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы.
І. заняткі з вучнямі.
|| наз. індывідуаліза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інша...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) іншы, напр.: іншабыццё, іншадумства;
2) з чым-н. іншым, напр.: іншамоўны, іншаформенны;
3) які мае адносіны да чаго-н. іншага, напр.: іншагародні, іншанацыянальны, іншапланецянін;
4) па-іншаму, напр.: іншасказальны, іншасказанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)