чвяк, выкл.

Разм.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках. Пташнікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыні́цца, чыніцца; незак.

1. Рабіцца, дзеяцца. Палякі загадалі праз войта сабраць па дзесяць пудоў сена і саломы з двара. А перад гэтым збіралі розную жыўнасць: кур[эй], парасят, сала. Колькі калатні і ляманту было па вёсцы. А ўсякае супраціўленне каралася жорстка, і расправа чынілася на месцы. Колас. Допыты чыніліся [гестапаўцамі] кожную ноч. Спачатку толькі вялі допыт — абразліва, груба. Потым пачалі біць. «Маладосць».

2. Зал. да чыніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэмпіён, ‑а, м.

Званне пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання. Чэмпіён свету. □ Павел любіў спорт. Але яшчэ больш любіў фізіку, а чэмпіёнам не зрабіўся толькі таму, што не хапіла часу для трэніровак. Шыцік. [Марына Паўлаўна:] — Ігар заняў першае месца па Саюзу па плаванню. Чэмпіён... Як я рада. Васілевіч.

•••

Абсалютны чэмпіён — спартсмен, які атрымаў найбольшую колькасць ачкоў у спаборніцтвах.

[Англ. — champion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shiver1 [ˈʃɪvə] n. дры́жыкі, дрыго́тка; уздры́г;

give smb. a shiver прыму́сіць каго́-н. ку́рчыцца

send shivers down smb.’s spine : It sent shivers down my spine. Ад гэтага ў мяне мароз па скуры пайшоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

register2 [ˈredʒɪstə] v.

1. рэгістрава́ць, уно́сіць у спіс

2. адзнача́ць, пака́зваць (пра прыборы) The thermometer registeres 20° C. Тэрмометр паказваў 20° па Цэльсію.

3. адлюстро́ўваць; пака́зваць

4. адпраўля́ць заказно́й по́штай;

a registered letter заказно́е пісьмо́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

test2 [test] v.

1. выпрабо́ўваць; правяра́ць;

test smb.’s eyesight правяра́ць чый-н. зрок

2. тэсці́раваць, право́дзіць кантро́льную рабо́ту;

test smb. on smth. тэсці́раваць каго́-н. па чым-н.

test the waters правяра́ць сітуа́цыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

surname

[ˈsɜ:rneɪm]

1.

n.

1) про́зьвішча n.

2) мяну́шка f.; прыйме́ньне n.

Prince Usiaslau of Polacak had the surname ”the Wizard” — По́лацкі князь Усясла́ў меў прыйме́ньне “чарадзе́й”

2.

v.t.

1) называ́ць каго́ па про́зьвішчы

2) дава́ць і́ншае імя́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гра́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да граба. Грабавы ліст. Грабавы лес. // Зроблены з грабу. Плыве арба і сэрца скрыпам рэжа, Па дзёгцю плача грабавая вось. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Памянш. да груда (у 1, 3 знач.). Асобна ўзвышаліся грудкі шруб, раскладзеных па калібрах, ляжалі паіржавелыя цвікі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыбо́вішча, ‑а, ж.

Разм. Месца ў лесе, дзе грыбы вырастаюць сем’ямі. Грыбы па бацькавых грыбовішчах раслі вялікія, з тоўстымі ядранымі каранямі і белыя-белыя, як сыр. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)