гугня́вы, ‑ая, ‑ае.
Які гаворыць або спявае ў нос. Прыгожая маладая дзяўчына не хацела ісці замуж за нелюбімага, ды можа яшчэ якога-небудзь гугнявага .. старога. Краўчанка. // Які мае непрыемнае насавое адценне (пра голас, гаворку). Натоўп людзей не слухаў гугнявага чытання, якое зрывалася на крык. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далекава́та, прысл., безас. у знач. вык.
Разм. Не зусім блізка; даволі далёка. Да заставы было далекавата, і, пакуль ішлі, Грышка расказваў пагранічніку пра сваё жыццё. Пальчэўскі. Да лесу далекавата — вярсты дзве. Навуменка. // Не так скора. Да ўборкі збожжа было яшчэ далекавата — больш за месяц. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і з дадан. сказам.
Разм.
1. Высачыць, заспець за якім‑н. заняткам. Дапільнаваць злодзея. □ [Гаспадар] дапільнаваў там, што Хомка горка плача, схіліўшыся ў куточку на сцяну. Гарэцкі.
2. Дагледзець, захаваць у парадку. Стоцкі тут усё дапільнуе сам. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны — глядзелі на бацьку, каб ведаць, што рабіць. Караткевіч.
2. Уст. Брус, увагнаны ў грунт; паля.
•••
Байды біць гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
батальённы, ‑ая, ‑ае.
1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.
2. у знач. наз. батальённы, ‑ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесхрыбе́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесхрыбетнага. Тут, у апошняй сцэне, ад маналогаў і рэплік Сама патыхае жыццёвым гартам, пераконанасцю чалавека, які шмат чаго пабачыў, перажыў, таму мае права на навучанне, на тое, нават, каб кінуць папрок многім за мяккацеласць, бесхрыбетнасць у барацьбе з прыгнятальнікамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышэ́й,
1. Выш. ст. да прысл. высока. Сонца ўзнялося вышэй і грэла неміласэрна. Чарнышэвіч.
2. прысл. У папярэднім тэксце.
3. прыназ. з Р. Больш за які‑н. узровень. Тэмпература вышэй нуля. // Уверх ад якога‑н. месца. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу. Чарот. Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гадавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з’яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. □ Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце. Лынькоў. // Разлічаны на год. Гадавы план.
2. Які бывае адзін раз у год. Гадавы кірмаш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарапа́шніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка. Калі.. [Лабановіч] уставаў разам з усімі, каб узяцца за якую-небудзь работу, дык дзядзька або маці заўважалі, што ён мог бы паспаць і даўжэй, і не яго ўжо справа цягнуць гарапашніцкую лямку простых людзей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)