ЛІПІ́НСКІ (Lipiński) Караль Юзаф (30.10.1790, г. Радзынь — Падляскі, Польшча — 16.12.1861),

польскі скрыпач, кампазітар, педагог. Музыцы вучыўся ў бацькі — Ф.​Ліпінскага. З 1812 капельмайстар опернага т-ра ў Львове. Іграў у квартэце з Л.Шпорам (1-я скрыпка) у Вене (1814), спаборнічаў з Н.Паганіні, іграў з ім у квартэце (1818). У 1839—59 саліст і канцэртмайстар опернага т-ра ў Дрэздэне. Тонкі інтэрпрэтатар твораў І.​С.​Баха і Л. Бетховена. З 1859 выкладаў у заснаванай ім муз. школе для сялянскіх дзяцей у в. Урлаў каля Львова. Аўтар 2 камічных опер, 3 сімфоній, уверцюры, 4 канцэртаў для скрыпкі з арк., у т. л. «Ваенны канцэрт»; 3 паланэзаў для фп., транскрыпцый фп. п’ес Ф.​Шапэна і інш. Сярод яго вучняў І.​Бём, І.Іоахім, С.​Сервачынскі.

Літ.:

Григорьев В.Ю. К.​Липиньский. М., 1977.

т. 9, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАЙНІ́ЦКІ Іван Якаўлевіч (10.9.1847, г. Гомель — 13.9.1913),

расійскі юрыст-крыміналіст; прадстаўнік сацыялагічнай школы крымінальнага права. Д-р крымін. права і праф. (1881). Вучыўся ў Чарнігаўскай і Магілёўскай гімназіях. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1868) і працаваў у ім, з 1871 дацэнт. Камандзіраваны за мяжу, слухаў лекцыі ў Берліне, Лейпцыгу, Вене, Парыжы, наведваў месцы зняволення. З 1873 выкладаў у Пецярб. ун-це крымін. права і турмазнаўства; ініцыятар заснавання пры ун-це юрыд. т-ва, аўтар яго статута; з 1897 дэкан юрыд. ф-та. З 1889 чл. Міжнар. саюза крымін. права, да 1905 узначальваў у ім рус. групу. З 1876 таварыш обер-пракурора, з 1900 сенатар крымін. касацыйнага дэпартамента Сената. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Расіі асобных судоў для малалетніх.

Тв.:

Курс уголовного судопроизводства. Т. 1—2. СПб., 1996.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 16, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бестэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае тэрміну, не абмежаваны ім. Бестэрміновы пашпарт. □ Зямля, якую займаюць калгасы, замацоўваецца за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне, гэта значыць навечна. Канстытуцыя БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аку́рак, ‑рка, м.

Рэшта выкуранай або недакуранай папяросы, цыгары; недакурак. Каля пасцелі стаяў кволенькі столік, на ім было некалькі кніг, пустая папяровая скрынка ад гільз ды пара акуркаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавалеры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавалерыі, да кавалерыстаў, належыць ім. Кавалерыйскі атрад. Кавалерыйскі казакін. Кавалерыйская атака. □ Кавалерыйская шабля і маўзер у драўлянай кабуры целяпаліся ля страмён. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́тхлы, ‑ая, ‑ае.

З пахам сырасці, гнілі; застаялы, заляжалы, нясвежы. Затхлая вада. Затхлая мука. □ Пакой нагрэўся, стаяла ў ім сыраватая, затхлая цеплыня. Асіпенка. // перан. Закаснелы, руцінны. Затхлая атмасфера мяшчанства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелега́льшчына, ‑ы, ж.

Разм. Нелегальная літаратура, а таксама нелегальная дзейнасць. [Андросава:] — Усё маё навучанне ў апошнія дні складалася з таго, што я збірала дарослых і чытала ім усякую нелегальшчыну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Поркацца некаторы час. Немцы папоркаліся ў сене, нічога не знайшлі. Новікаў. [Ігар] развязаў мяшок, папоркаўся ў ім і са злосцю шпурнуў пад сасну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Параная бульба. Мы ўжо прамінулі адно акно і за ім бачылі, як на стале курыліся белай параю паронкі. Наўроцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́чны, ‑ая, ‑ае.

Цякучы, не стаячы (пра ваду). Праточная вада. // З цякучай, не стаячай вадой. Я бяру кацялок і іду з ім да праточнай канавы спаласнуць, набраць вады. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)