прыспе́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыспешыць.

2. у знач. прым. Больш хуткі, таропкі, чым звычайна. Вісарыён пачуў прыспешаныя крокі. Самуйлёнак. Трывожны і радасны стук «тэлеграфа» перадаваў толькі прыспешанае, з перабоямі, біццё Паўлавага сэрца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераці́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераціснуць.

2. у знач. прым. Шчыльна сціснуты, прыціснуты. Дасюль яшчэ балела пераціснутая шыя і шчымеў гуз на галаве. Нядзведскі. — Жах які, — праз зубы, праз пераціснутае горла выдушыла яна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знітава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знітаваць.

2. перан.; у знач. прым. Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закуро́дымлены і закурады́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закуродыміць, закурадыміць.

2. у знач. прым. Пакрыты сажай; задымлены. Закуродымленая кепка была нацягнена на лоб. Чорны. Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запужа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запужаць.

2. у знач. прым. Палахлівы ад частых пагроз; настрашаны. — Гэтымі днямі прыйду, цётачкі. — Вось жа будзем рады, — азвалася жанчына, — а то мы нічога не ведаем, запужаныя мы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зато́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затачыць.

2. у знач. прым. Завостраны. [Кастравіцкі] адчуваў у сабе гатоўнасць хоць зараз жа сесці за стол, узяць у рукі заточаны аловак, аркуш паперы, патануць у знаёмай стыхіі думкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вернуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вывернуць.

2. у знач. прым. Павернуты, пахілены, выведзены з нармальнага стаячага становішча (пра што‑н. укапанае ў зямлю). Трактарысту прыходзілася даваць задні ход і адкідваць вывернуты пень убок. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́муштраваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымуштраваць.

2. у знач. прым. Прывучаны да строгага выканання якіх‑н. правіл, распарадку. Якая ж магутная сіла ідзе з усходу, калі яна змагла зламаць вымуштраваную жалезную армію фюрэра! Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́ўтаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбоўтаць.

2. у знач. прым. Які размясілі, размяшалі ездзячы, ходзячы. Людзі помняць усялякія здарэнні .., як ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між камення на дне топкай разбоўтанай гразі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разно́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разнасіць.

2. у знач. прым. Які стаў прасторным, вялікім ад працяглага нашэння. Цяпер малады немец загаварыў да немца ў разношанай пілотцы, тады сказаў нешта тым, што стаялі ззаду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)