млекакормячыя жывёлы падсям. палёвак, сям. хамяковых атр. грызуноў. 4 роды: Л. лясныя (Myopus); балотныя, ці мышападобныя (Synaptomys); сапраўдныя (Lemmus) і капытныя (Dicrostonyx); каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Найчасцей сустракаюцца Л. капытны (D. torquatus); сібірскі, ці обскі (L. sibiricus), і нарвежскі (L. lemmus). Жывуць у лясах і тундрах. На Беларусі вядомы з геал. адкладаў ранняга плейстацэну (Л. сібірскі і 3 падвіды Л. капытнага). Іх рэшткі выяўлены ў Аршанскім, Баранавіцкім, Віцебскім, Гродзенскім, Дубровенскім, Лёзненскім р-нах. Маюць палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне.
Даўж. цела да 16, хваста да 2,7 см, маса да 75 г. Афарбоўка аднатонная шэра-карычневая або стракатая; зімой больш светлая або белая. У Л. капытнага кіпцюры на пярэдніх лапах бліжэй да зімы разрастаюцца («капыты»). Кісці і ступні шырокія, падэшвы пакрыты шэрсцю. Актыўныя ўвесь год. Расліннаедныя, часам паядаюць дробных беспазваночных. Нараджаюць 1—9 (звычайна 4—6) дзіцянят 2—4 разы за лета. У тундры размнажаюцца прыкладна з 4-гадовай перыядычнасцю ў вял.колькасці (да 300 асобін на 1 га), робяць далёкія міграцыі. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў шэрагу вірусных захворванняў. Л. — асн. корм пясца, колькасць якога залежыць ад колькасці Л.
П.Ф.Каліноўскі.
Лемінгі: 1 — сібірскі; 2 — нарвежскі; 3 — капытны (а — зімой, б — летам).
горныя пароды, якія ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі. Складаюць (паводле Ф.Кларка) 95% аб’ёму зямной кары. У залежнасці ад умоў зацвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды. М.г.п. звычайна складзены з сілікатаў. Па колькасці крэменязёму (SiO2) падзяляюцца на групы: ультраасноўныя (SiO2 < 40%, дуніты, алівініты, перыдатыты і інш.), асноўныя (40—55%, піраксеніты, габра, базальты і інш.), сярэднія (55—65%, гранадыярыты, дыярыты, андэзіты і інш.) і кіслыя (SiO2 > 65%, граніты, рыяліты, дацыты і інш.). Па колькасці шчолачаў у кожнай групе вылучаюць нармальны, субшчолачны і шчолачны рады. Спалучэнні групы і рада вызначаюць сем’і гэтых парод. М.г.п. развіты ў складкавых абласцях, фундаменце і чахле платформ, на шчытах, у сучасным акіяне. З імі звязаны карысныя выкапні, напр., з кіслымі М.г.п. — волава, вальфрам, золата, з асноўнымі — тытанамагнетыт, медзь, з ультраасноўнымі — хром, плаціна, нікель, са шчолачнымі — тытан, фосфар, апатыт, цырконій, рэдкія землі. М.г.п. выкарыстоўваюцца як буд. матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, перліт), як сыравіна для вылучэння каштоўных кампанентаў (напр., алюмінію з нефелінавых сіенітаў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯ́ЛЫ ТЭРМАДЫНАМІ́ЧНЫЯ,
функцыя аб’ёму (V), ціску (p), тэмпературы (T), энтрапіі (S), колькасці часціц у сістэме (N) і інш. макраскапічных параметраў, што характарызуюць стан тэрмадынамічнай сістэмы. Да П.т. адносяць унутраную энергію (U), энтальпію (H), энергію Гельмгольца (F; свабодная энергія, ізахорна-ізатэрмічны патэнцыял), энергію Гібса (G; ізабарна-ізатэрмічны патэнцыял) і інш.
Кожнаму П.т. адпавядае набор параметраў стану. Выбар П.т. для апісання сістэмы абумоўлены наборам незалежных параметраў, што вызначаюць стан сістэмы. Дыферэнцаваннем П.т. як функцыі незалежных параметраў можна вызначыць усе астатнія параметры, што характарызуюць сістэму. У найпрасцейшых выпадках П.т. з’яўляюцца функцыямі 2 незалежных параметраў: U = U(S, V), H = H(S, p) F = F(T, V), G = G(T, p). У больш агульным выглядзе П.т. залежыць ад колькасці часціц (у сістэмах з пераменнай колькасцю часціц уводзіцца хімічны патэнцыял), а таксама ад набору абагульненых каардынат (напр., калі сістэма знаходзіцца ў эл. ці магн. полі). П.т. звязаны паміж сабой суадносінамі: F = U − TS, H = U + pV, G = F + pV. П.т. карыстаюцца пераважна для апісання раўнавагі тэрмадынамічнай. Веданне якога-н. П.т. як функцыі поўнага набору параметраў дазваляе вызначыць усе тэрмадынамічныя характарыстыкі сістэмы і атрымаць ураўненне стану. Гл. таксама Тэрмадынаміка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напалі́ць
1. (у печыі г. д.) (tüchtig) (éin)heizen vt; erhítzen vt, zum Glühen bríngen* (давысокайтэмпературы);
2. (чаго-н.увялікайколькасці) etw. (in Ménge) verbrénnen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
умалаці́ць
1. (змалаціцьчасткучаго-н.) éinen Teil von etw. dréschen* [áusdreschen*, fértig dréschen*];
2.разм. (з’есцізапетытамувяпікайколькасці) etw. viel und mit (gróßem) Appetít áufessen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
павялі́чыцца, ‑ыцца; зак.
1. Стаць, зрабіцца большым па колькасці, велічыні, аб’ёму. Попыт павялічыўся. Павялічыўся выпуск прамысловай прадукцыі. □ Пачалася праходка яшчэ аднаго ствала, калектыў шахцёраў павялічыўся.Кулакоўскі.
2. Стаць, зрабіцца большым па сіле, інтэнсіўнасці, ступені. Радасць павялічылася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паналята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці. — Мусіць, халады хутка пачнуцца — вельмі ж сівагракаў аднекуль паналятала.Чорны.
2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго‑н. Панамываць талерак.
3. Здабыць у вялікай колькасці. Панамываць золата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́ўну, прысл.
На роўныя часткі; у аднолькавай колькасці. Жылі ўсе дружнай камунай. Даілі кароў і малако дзялілі на ўсіх дзяцей пароўну.Курто.Іду і веру: нехта шчасце дзеліць Пароўну ўсім — На ўсе на свеце дні.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Раптам паліцца; хлынуць. Вада шунула./ Пра паветра, святло і пад. У пакой шунула свежае паветра.
2.перан. Пайсці масай (пра людзей). Натоўп шунуў.//перан. Паступіць у вялікай колькасці. Заказы шунулі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)