*Ліша́ць, пін. ліша́ть ’пакладаць’ (Шатал.) — фанетычны запіс зроблены не зусім правільна; драг. лэ́чатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, КЭС), у якім націск на лэ́‑ пад уплывам прыметніка устар. лэ́шні, лэ́чны (цяпер лі́шні), параўн. польск. leszny ’лішні’ ў прымаўцы moszna rzecz leszna, lecz zdobi wałachy (Варш. сл.). Да прасл. lišiti ’пазбаўляць’, параўн. рус. лиша́ть, бел. ліша́цца ’пазбаўляцца’ (Ян.). Магчыма, гэта ‑э‑ ў аснове з’яўляецца архаічнымі адносінамі асноў liš‑/leh‑ (з чаргаваннем е : о), як славен. lẹ́hniti ’прыпыняць, праходзіць, пераставаць’ (гл. Куркіна, Этымалогія–72, 78–79). Прасл. lišati (sę) — ітэратыў-дуратыў на ‑(j)ati, які ўзыходзіць да lišiti < lixъ > ліхі́ (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 154–155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які зроблены, адбыўся не наўмысна; выпадковы, міжвольны. Нявольная памылка.
2. Які адбываецца не па сваёй волі; вымушаны. Тугою замаркочвалася сэрца паэта, калі ён успамінаў эмігрантаў, нявольных у сваім расстанні з радзімай. Лойка.
3. Тое, што і паднявольны (у 1 знач.). Гэты гром [рэвалюцыі] разбудзіў ўсіх нявольных людзей, Асвяціў бліскавіцай ім шлях. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бро́нзавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да бронзы. // Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца. Лынькоў.
2. Цьмяна-залацісты або карычневы; колеру бронзы. Хлопчык быў у адных трусіках на шлейках, моцна складзены, увесь бронзавы ад загару. Хадкевіч. Над дрэвамі ўжо ўзляталі бронзавыя хрушчы. Караткевіч.
•••
Бронзавы век гл. век.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мадэлі (у 1, 2 і 5 знач.). Мадэльны цэх.
2. Зроблены па апошняй мадэлі, модзе. Мадэльныя туфлі.
3. у знач. наз. мадэ́льная, ‑ай, ж. Майстэрня або цэх, дзе робяцца мадэлі (у 1, 2 і 5 знач.). Мадэльная мясцілася адразу ж каля склада ў невялікім драўляным будынку. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сце́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сцяны (у 1, 2 знач.). Сценны выступ. // Зроблены ў сцяне. Сценная шафа. // Прызначаны, прыстасаваны для вісення на сцяне. Углядаецца [Якаў] ў цьмянае .. акно, і яму здаецца, што ў хаце стаіць перад сценным люстэркам і папраўляе пышную прычоску Зоня. Кулакоўскі.
2. Які выконваецца на сцяне (сценах). Сценны роспіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчытавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шчыта (у 2, 3 знач.). Шчытавы затвор. // Зроблены са шчытоў (у 2 знач.). Побач са шчытавымі дамамі вырасталі грубы з брусчаткі, акрэсліваючы будучыя вуліцы. Савіцкі. // Які праводзіцца з дапамогай шчыта (у 2 знач.). Шчытавы спосаб будаўніцтва тунеля.
2. Спец. Які мае шчыт (у 6 знач.). Шчытавая тля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́ГА»,
назва міжнароднага праекта і аўтам. міжпланетных станцый (АМС) для даследавання планеты Венера і Галея каметы. АМС «Вега-1» і «Вега-2», у аснову якіх пакладзена канструкцыя АМС «Венера», запушчаны адпаведна 15 і 21.12.1985.
З дапамогай АМС «Вега праведзены вымярэнні параметраў атмасферы Венеры, іх пасадачныя модулі ўзялі пробы грунту. Пасля гравітацыйнага павароту АМС праляцелі 6 і 9.3.1986 каля ядра каметы Галея на адлегласці 9 і 8,2 тыс. км адпаведна, перадалі на Зямлю больш за 1000 тэлевізійных здымкаў ядра каметы, а таксама дадзеныя хім. аналізу газавай і пылавой складальных каметы. Зроблены вымярэнні для дакладнага навядзення зах.-еўрап. АМС «Джота». У праекце ўдзельнічалі СССР, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Польшча, ЗША, Францыя, Чэхаславакія.
т. 4, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мэ́бля, ‑і, ж., зб.
Прадметы абстаноўкі памяшкання. Два сталы, пісьмовы і звычайны,.. ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы. Колас. Выходзячы, Міша не стрымаўся і заглянуў праз прыадчыненыя дзверы ў цесна застаўлены мэбляй пакой. Карпюк.
•••
Мяккая мэбля — мэбля, у якой тыя часткі, што прызначаны для сядзення або ляжання, зроблены на спружынах або набіты чым‑н. мяккім.
[Фр. meuble.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Прагулка. Пайсці на пагулянку ў лес. □ Пад мастком быў зроблены шлюз, праз які час ад часу прапускалі плыты. Лабановіч потым часта хадзіў сюды на пагулянку. Колас. Дамоў Мікола вярнуўся стомлены, але задаволены сваёй пагулянкай. Краўчанка.
2. Вечарынка, гулянка. Наладзіць пагулянку. □ Калі хлопцы прыйшлі на пагулянку, моладзь ужо танцавала. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)