*Лу́жны, лу́жный ’не з калодзежа (пра ваду)’ (Юрч. Вытв.). Да луг 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гуза́рыць ’гуляць, баляваць’ (Жд. 1). Няясна. Ці не з гусарыць (да гуса́р)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несяджа́лы (nisidžaly) ’рупны, старанны’ (Варл.). Відаць, са спалучэння не сядзець ’дзейнічаць, рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́дла ’пудзель’ (Шпіл.). Да кудлы (гл.). Не выключай паралельны ўплыў пудзель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куяя́ ’хованкі’ (ТС) Да хаваць (гл.) з нерэгулярным не раходам х > к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыса́ць ’рыскаць, не ляжаць на месцы пры перавозцы’ (ТС). Ад ры́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туру́н, мн. л. туруны́, турунты́ ‘затор лёду на рацэ’ (Ласт.). Не ясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

халасты́, ‑ая, ‑ое.

1. Які не ўступіў у шлюб, нежанаты (пра мужчыну). Наш сусед, выкладчык музыкі ў інтэрнаце і кіраўнік самадзейнасці ўсіх навакольных устаноў і арганізацый, халасты хлопец гадоў пад сорак, амаль не даваў знаць аб сваім існаванні. Радкевіч. [Паліна:] Ты — дзяцюк халасты, а ў мяне тут — сям’я, Муж... Куляшоў. // Які складаецца з халасцякоў. Халастая кампанія. // Уласцівы халасцяку, халасцякам. Халастое жыццё. □ «Лёталі ў космас? Час і дзень. У халастым, а ці ў жанатым стане?» Барадулін.

2. Які не прыводзіць у рух механізма, машыны; не рабочы. Халастыя абароты. □ Як шалёны, завыў матор — задняе кола, згубіўшы счапленне з грунтам, засвістала на халастым хаду. Краўчанка. // Не звязаны з выкананнем карыснай работы. Халасты перагон вагонаў. □ Да мінімуму зведзены прастоі, халастыя прабегі. Механізатары змагаюцца за кожную мінуту рабочага часу. «Звязда».

3. Не здольны наравіць цэль; не баявы (пра стральбу). Не быў апошні выстрал халастым, Галовы склалі каты пад кусты... А я без памяці ляжаў на мяккім доле. А. Астапенка. — На граніцы, Ягорка, халастымі патронамі не страляюць. Шыловіч. // Які не мае кулі, шроту. Халасты зарад.

•••

На халастым хаду — упустую, марна.

Халасты прабег — пра транспарт, які ходзіць паражняком.

Халасты стрэл — пра бескарыснае дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесперапынна, безупынна, няспынна, несупынна, безупынку, без спыну, нястрымна, неўгамонна, бясконца, без канца, несціхана, неўціхана, не сціхаючы, нязмоўчна, няўмоўчна, бесперастанку, беспярэстанку, бесперастання, безустанку, не перастаючы; без аддухі, запар, заложна (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Sónne f -, -n со́нца;

in der ~ líegen* ляжа́ць на со́нцы, загара́ць;

éhe die ~ áufgeht давідна́, на до́світку, на світа́нні, на зо́лку;

in der préllen ~ sítzen* сядзе́ць на санцапёку [со́нцы];

die ~ meint es héute gut ≅ сёння я́рка све́ціць со́нца;

◊

die ~ bringt es an den Tag ≅ грэх не схава́еш у мех, не уто́пчаш у бало́та; шы́ла ў то́рбе не схава́еш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)