закарэ́лы, -ая, -ае.

1. Які засох, ператварыўся ў корку.

Закарэлая гразь.

2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад., карэлы.

З. бінт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закарэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.

Рукі закарэлі ад гразі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, ператварыцца ў корку.

Кроў закарэла.

|| незак. зака́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

Закрэсліць, выкрасліць.

З. радок у вершы.

З. каго-н. у спісе.

|| незак. закасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца, задрацца ўгору.

Рукаў закасаўся.

2. Закасаць сабе рукавы, полы і пад. (разм.).

Закасайся, каб не памачыць штаны.

|| незак. зака́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Загнуўшы, падняць вышэй, падкасаць.

З. штаны.

|| незак. зака́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак., што і чаго.

Косячы, перайсці мяжу, скасіць лішняе, што належыць іншаму.

|| незак. зако́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закасне́лы, -ая, -ае.

Які закаснеў, зрабіўся косным, закаранелым.

Закаснелыя традыцыі старога быту.

|| наз. закасне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закасцяне́лы, -ая, -ае.

1. Акамянелы, цвёрды, як костка.

Закасцянелая зямля.

2. Тое, што і закаснелы.

|| наз. закасцяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закасцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. касцянець.

2. Быць у стане застою, зрабіцца косным.

З. у рэлігійных забабонах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго (што).

Замучыць катаваннем, давесці да смерці.

З. вязня.