Ляток, лёток, літо́к, леток, ляткі́ ’адтуліна ў вуллі для вылету пчол’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Анох., Сцяшк.; драг., бяроз., КЭС; чэрв., рагач., З нар. сл.; слаўг., Нар. сл.; чэрв., Шатал.). Укр. льото́к, рус. лето́к ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да лятаць, лётаць (гл.). З коранем let‑ утвораны славац. leták, letáč і серб.-харв. лѐто. А макед. леток мае тое ж значэнне, што чэш. і славац. leták ’лістоўка’. Палес. леток ’гарлавіна ўстаўнога ўваходу ў рыбалоўных лавушках’ (Крыв.) — семантычны перанос з ляток, таксама як і новае ’адтуліна ў доменнай печы, праз якую выпускаюць метал або шлак’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́нашай ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Жд., 1), вынаша́й ’тс’ (Шатал.), вынашэй ’тс’ (Влад.), вы́нашая ’тс’ (Жд., 1; Шчар., 150; Сцяшк.). Ад выносіць з суф. ‑ějь, ‑jajь першапачаткова як Nomen actionis (Слаўскі, SP, 1, 86 і наст.; Сцяц., Словаўтв., 23). Чэкман (Baltistica, 8, 2, 152) лічыць калькай літ. išnašaтое, што выносіцца з дому’, якое ўтворана ад ìšnèšti ’выносіць’ па вельмі прадуктыўнай мадэлі. Але параўн. чэш. vynáška ’вынас’ і рус. кастр. вы́носник ’тры-чатыры снапы яшчэ гарачага лёну, якія вынесены з сушкі для таго, каб церці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяць ’намерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́л1 ’дзеянне паводле значэння дзеяслова паваліць; тое, што павалена; павалены лес, буралом’ (ТСБМ, Яруш., Касп.), пава́ла (Шат.), пава́лка ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. валіць.

Пава́л2 ’столь’ (Сцяшк. Сл., Шатал.), ’гара на хаце’ (Шатал.), пава́ла ’столь’ (Тарн.), пова́л ’тс’ (Шушк., ДАБМ, 116). Запазычанне з польск. powała ’столь з бярвення’, на што паказвае геаграфія слова. Муж. род, відавочна, пад уплывам павал1. Польск. слова ад прасл. valiti (параўн. Брукнер, 599; Махэк, 676).

Пава́л3 ’эпідэмія, мор’ (Сцяшк.). З рус. пова́л ’эпідэмія, чума, мор’ (ср. повальная болезнь). Далей да вал, валіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́шы ’чаравікі з паўхалявамі’ (Мат. Гродз., Сцяшк., Бес.; смал. КЭС; гарад., в.-дзвін., докш., брасл. Сл. паўн.-зах.), кыма́шы ’тс’ (Бяльк.), ’мужчынскія чаравікі, туфлі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі’ (ТСБМ), ’жаночыя чаравікі на шнурках, на гузіках, з гумкамі’ (вілен., гродз., смарг., Сл. паўн.-зах.). Тое ж гама́шы (дзятл., паст., Сл. паўн.-зах.). З ням. Kamasche і больш новага Gamasche (магчыма, праз пасрэдніцтва польск. мовы) < франц. gamache < праванс. gamacho < ісп. guadamaci ’ціснёная скура’ < араб. gadāmasī ’скура з горада Gadames (у Трыпалі)’. (Клюге₁₁, 184; Даза, 353; Слаўскі, 2, 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катахі́ ’трыснёг, чарот’ (Сцяшк. і інш.), каташке́ ’тс’ (Сцяшк.: «Каташкʼе́ на бало̇цѝ растуць»). Параўн. катахі́, катахе́, катухі́ ’каташкі’, ’кіяхі, шышкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Слова па паходжанню не зусім яснае і фармальна зацямнёнае. Можна зыходзіць са слав. *katyšь (гл. у Трубачова, Эт. сл., 9, 165. і СРНГ, 13, 137). Звяртаем увагу на тое, што бясспрэчна роднасная са словам катахі́ ’трыснёг’ лексема катахі́ мае таксама значэнне ’шышкі’. Гэта аб’ядноўвае катахі́ і г. д. з прасл. *katyšь і можна меркаваць, што бел. катах‑ з’яўляецца фанетычным пераўтварэннем больш старажытнага *katyx‑ (> *katyšь): каташкі < *катышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел. мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. metamet), якія з лац. mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вязка ’нешта навязанае’: навязкі навязваць (Л. Калюга), ’загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы’ (дзярж., Нар. сл.), ст.-бел. навязка, навезка, навеска (1444 г.) ’барыш, прыбытак; штраф’ (Гарб.): за шестеро коней no рублю грошей платити з навезкою. Да вязаць, першапачаткова ’тое, што прывязвалася’, у тым ліку пры ўзважванні ці вымярэнні — ’адрэзаная частка, якая прымацоўвалася да цэлага, каб не згубілася; даважка’, пазней ’дадатак звыш пэўнай меры’, ’прыбытак’, ’штраф’; старабеларускі юрыдычны тэрмін Булыка (Лекс. запазыч., 84) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiązka ’тс’, што ў святле прыведзеных вышэй меркаванняў патрабуе дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надаку́чыць ’надаесці’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), надоку́чыць ’тс’ (ТС), надакушны ’надаедлівы’ (Мат. Гом.), надакучлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. надокучати, рус. надокукатое, чым дакучаюць’, надокушить ’надаесці’. Прыставачнае ўтварэнне, параўн. дакука, якое Насовіч тлумачыць як ’турботы з боку наведвальнікаў ці прасіцеляў’, дакуча́ць ’турбаваць просьбамі ці напамінкам пра што-н.’ (Нас.), што звязваюць з *kukati, гл. кукаць, кукаваць ’кукаваць’ і ’знаходзіцца ў прыгнечаным стане, у чаканні чаго-н.’: Я даўно тут кукую (= не магу адлучыцца, прымушаны знаходзіцца на месцы) (Фасмер, 2, 403; БЕР З, 87), або з *kučiti гукапераймальнага характару (Слаўскі, 3, 314–315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рга ’старая жанчына’ (Нас., З нар. сл.). Наўрад ці звязана з рус. карга, корга ’варона’ (насуперак Фасмеру (2, 323) і іншым прыхільнікам гэтай этымалогіі). Карга ’варона’ запазычанне з цюркскіх моў. Гл. карга, у якім адбылася кантамінацыя з корга ’старая’. Больш верагоднай здаецца сувязь з рус. корга ’крывое дрэва, дуга’, якое звязана з рус. коржавый ’скурчаны, зморшчаны’. Параўн. серб.-харв. кржљав ’каравы, чэзлы, змарнелы’, славен. kržljav ’каржакаваты, прысадзісты’ (Міклашыч, 132; Безлай, 2, 105). Тое, што корга ’старая жанчына’ звязваецца са значэннем ’сагнутая’, пацвярджаецца ілюстрацыйным матэрыялам: «Сагнулася як корга» (Нас., 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)