закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

З. скарб.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць.

З. яму.

|| незак. зако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закапёршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Завадатар, верхавод.

|| ж. закапёршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. закапёршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закапы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што (разм.).

Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы крыўду, незадаволенасць і пад.

З. губы.

|| незак. закапы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закара́вець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Зрабіцца каравым, закарэць (у 2 знач.).

Анучы закаравелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаране́лы, -ая, -ае.

Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам.

Закаранелая хвароба.

Закаранелыя звычкі.

|| наз. закаране́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаране́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Трывала замацавацца, укараніцца.

Хвароба закаранела.

2. у чым. Поўнасцю аддацца якім-н. звычкам.

З. у сваіх прывычках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаркава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак.

Заткнуцца, закупорыцца.

Бутэлька добра закаркавалася.

|| незак. закарко́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаркава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Заткнуць коркам (бутэльку і пад.).

|| незак. закарко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закарко́ўванне, -я, н. і закарко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закарко́вачны, -ая, -ае.

Прызначаны для закаркоўвання.

Закарковачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго.

Празмерным кармленнем адбіць ахвоту да яды або залішне насыціць.

З. дзіця.

|| незак. зако́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.