закантрактава́ць гл. кантрактаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закану́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

Прымасціцца ў заканурку.

Абшукаць усе закануркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зака́нчвацца гл. закончыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зака́нчваць гл. закончыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заканчэ́нне, -я, н.

Завяршэнне, канец чаго-н.

З. школы.

З. тэрміну дагавору.

З. рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. капацца.

2. Закапаць частку свайго цела ў што-н.; засыпаць сябе чым-н.

З. ў сена.

З. ў кнігі, у работу (перан.: цалкам аддацца чытанню, рабоце).

|| незак. зако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зака́паць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Запэцкаць каплямі, абкапаць.

З. сурвэтку чарнілам.

2. што. Ка́паючы, увесці куды-н. (разм.).

З. лякарства ў нос.

|| незак. зака́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зака́паць², -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць ка́паць.

Закапаў дождж.

Закапалі слёзы з вачэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

З. скарб.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць.

З. яму.

|| незак. зако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закапёршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Завадатар, верхавод.

|| ж. закапёршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. закапёршчыцкі, -ая, -ае.