бялёсы, ‑ая, ‑ае.
Белаваты, цьмяна-белы. Сцяпанаў конь паспеў ужо навокал абгрызці ўсё бульбянішча, калі ў бялёсым тумане замаячыла чалавечая постаць. Карпюк. — Во, успомніў!.. — выгукнуў раптам дырэктар школы, Пятрэнка, малады, але ўжо таўставаты мужчына з бялёсымі, як лён, брывамі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́тась, прысл.
Разм. У мінулым годзе. [Ліза:] «Я ўжо так прывыкла да вучняў, што цяпер было б шкада іх пакідаць... У мяне ў гэтым годзе іх больш, чым летась». Шахавец. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. летуцець і летуценіць.
2. Мара пра што‑н. прывабнае, жаданае. Галава .. [Ганчарова] напаўнялася рознымі рамантычнымі летуценнямі. Шамякін. Як хочацца жыць, калі думкі кросны снуюць з жыцця, з летуценняў, з пажаданняў бурлівых! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліхадзе́й, ‑я, м.
Той, хто чыніць ліха, зло, бяду, гора; вораг. [Карп:] — Эх, дзеці, каб вы ведалі, як я рады, што ўсе мы тут, усе ваюем супроціў ліхадзеяў. Шамякін. Спяшаўся Даніла, бо вось-вось на конях могуць наляцець ліхадзеі з шаблямі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люстрава́ць, ‑руе; незак.
1. Блішчаць, адсвечваць, як люстра 1. Люструе гладзь возера.
2. Адлюстроўваць. Страха .. ужо даўнавата паспела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгай палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.
1. Запоўніць, заняць жыхарамі, насельнікамі. Засяліць дом. Засяліць інтэрнаты студэнтамі.
2. Пасяліўшыся, заняць. Як ніколі, мы сілай багаты цяпер, — Неўзабаве планеты Навокал заселім. Дзеружынскі. У адну сонечную, ціхую раніцу дрэвы паркаў засялілі крыклівыя гракі. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак., кім-чым і без дап.
Адчуць цікавасць да каго‑, чаго‑н.; сканцэнтраваць сваю ўвагу на кім‑, чым‑н. [Надзя] зацікавілася работай гуртка і наведвала яго з вялікай ахвотай. Шахавец. Сонцаў адчуў, як слухачы яго зацікавіліся адразу. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашчапі́цца, ‑шчаплюся, ‑шчэпішся, ‑шчэпіцца; зак.
1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку. — Зашчапіся, Нінка. А не баішся — як хочаш. Я на хвіліну схаджу да Ганны. Ермаловіч. Зашчапіўся [Маслянка] на кручок, яшчэ раз прачытаў пісульку. Машара.
2. Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збраха́ць, збрашу, збрэшаш, збрэша; зак., што і без дап.
Разм. Схлусіць. Не даць збрахаць. □ Дачцы [Каетан] збрахаў, што люстэрка некалі яму падаравалі ў маёнтку. Броўка. // Сказаць, выдумаць што‑н. несур’ёзнае, пустое, смешнае. Той такі выдумшчык, што як збрэша — жываты папарвяце. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзевя́ты, ‑ая, ‑ае.
Ліч. парадк. да дзевяць. Дзевяты нумар. Дзевяты клас. Дзевятага мая. / у знач. наз. дзевя́ты, ‑ага, м.; дзевя́тая, ‑ай, ж.; дзевя́тае, ‑ага, н. [Ліда] глянула на маленькі, як гузічак, ручны гадзіннік: стрэлка перабіралася на дзевятую. Кулакоўскі.
•••
Дзевяты вал гл. вал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)