дзяля́цтва, -а, н.

Вузкі практыцызм, пры якім выпускаецца з-пад увагі прынцыповы бок справы.

|| прым. дзяля́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяся́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м.

Да рэвалюцыі: выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі; памочнік соцкага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аладка, блін з дранай бульбы.

Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дратава́ны, -ая, -ае (разм.).

Звіты з трох палосак сырамятнай скуры або тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу).

Дратаваная пуга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́пель, -я, мн. -і, -яў, м.

Балотная птушка сямейства сяўцовых з доўгай тонкай дзюбай.

|| прым. дупялі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысгармані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., з чым і без дап.

Знаходзіцца ў дысгармоніі, змяшчаць у сабе дысгармонію.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспансерыза́цыя, -і, ж.

Сістэма медыцынскіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца дыспансерамі з мэтай прафілактыкі і своечасовага лячэння захворванняў.

Д. насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльтапла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкі безматорны лятальны апарат з трохвугольнай нясучай паверхняй, прызначаны для спартыўнага планіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

1. гл. нацягнуць.

2. Неправамернае дапушчэнне чаго-н.

Паставіць ацэнку з нацяжкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недапёк, -у, м.

1. Недастатковая прапечанасць хлеба і хлебных вырабаў.

2. Недадача печанай прадукцыі з адпушчанай колькасці мукі.