зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заказны́, -а́я, -о́е.

1. Зроблены на заказ; які дастаўляецца па заказе.

З. касцюм.

З. аўтобус.

2. Адпраўлены поштай з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай.

Заказное пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зака́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто дае заказ (у 1 знач.).

|| ж. зака́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. зака́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заказыта́ць, -зычу́, -зы́чаш, -зы́ча; -зыта́ў, -та́ла; -зычы́; -зыта́ны; зак., каго.

Змучыць казытаннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зака́йвацца гл. закаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаламу́ціцца гл. каламуціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закаламу́ціць гл. каламуціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закалаці́цца, -лачу́ся, -ло́цішся, -ло́ціцца; зак.

Пачаць калаціцца.

Закалацілася ўсё ўнутры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закалаці́ць¹, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што (разм.).

Прыгатаваць, падсыпаючы што-н. у вадкасць і размешваючы.

З. бражку.

|| незак. закало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закалаці́ць², -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; зак.

Пачаць калаціць (у 1, 2, 5 і 6 знач.).